Знайсці
11.12.2023 / 08:458РусŁacБел

Новы прэзідэнт Аргенціны пачаў кіраванне краінай са словаў «Грошай няма»

Эканаміст Хаўер Мілей, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне і называе сябе анарха-капіталістам і лібертарыянцам, учора ўступіў на пасаду падчас цырымоніі інаўгурацыі ў Буэнас-Айрэсе.

Хаўер Мілей і яго сяброўка Фаціма Флорэс пакідаюць Калон-тэатр пасля ўрачыстага прыняцця цырымоніі інаўгурацыі. Фота: Matilde Campodonico / AP

У нядзелю раніцай Мілей быў прыведзены да прысягі ў будынку Нацыянальнага кангрэса, і ўжо экс-прэзідэнт Альберта Фернандэс усклаў на яго прэзідэнцкую стужку цераз плячо. Некаторыя з прысутных заканадаўцаў скандавалі слова «Свабода!», піша Бі-бі-сі.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілей абяцаў ачысціць палітычны істэблішмент ад карупцыі, ліквідаваць Цэнтральны банк, які ён абвінавачваў у друкаванні грошай і раздзіманні інфляцыі, і замяніць песа далярам ЗША.

Аднак падчас інаўгурацыйнай прамовы Мілей заявіў, што краіну чакаюць жорсткія меры эканоміі.

«На жаль, я павінен вам зноў сказаць: грошай няма. Галоўнае — у захадаў эканоміі няма альтэрнатывы і няма альтэрнатывы шокавай тэрапіі, — сказаў ён. — Мы ведаем, што ў кароткай перспектыве сітуацыя пагоршыцца. Але потым мы ўбачым плён нашых намаганняў».

53-гадовую зорку тыктока, музыканта, эканаміста і тэлевядучага з ускудлачанымі валасамі і густымі бакенбардамі параўноўвалі з былымі прэзідэнтамі ЗША і Бразіліі — Дональдам Трампам і Жаірам Балсанару адпаведна. Такую рэпутацыю ён заслужыў сваім рэзкім стылем і супярэчлівымі выказваннямі.

Аднак падчас нядаўняга візіту ў ЗША Мілей сустрэўся не з Трампам, а паабедаў з іншым экс-прэзідэнтам — Білам Клінтанам, пасля чаго сустрэўся з адным з памочнікаў Джо Байдэна ў пытаннях бяспекі.

Менавіта абед з Клінтанам, які амаль па ўсіх пытаннях знаходзіцца на супрацьлеглым ад Мілея баку палітычнага спектру, стаў галоўнай нечаканасцю першай замежнай паездкі новаабранага прэзідэнта Аргенціны, якая адбылася яшчэ да яго ўступлення на пасаду.

Але пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў, на якіх ён заняў другое месца, Мілей некалькі «зменшыў абароты» і пастараўся паднесці краіне вобраз некалькі больш стрыманага палітыка.

Цяпер, зрабіўшы свой выбар, аргенцінцы, амаль напэўна, задаюцца пытаннем: як менавіта будзе паводзіць сябе новы прэзідэнт.

Яго ўмеранасць можа тлумачыцца прагматычнымі меркаваннямі, улічваючы маштаб велізарнай задачы, яго палітычную неспрактыкаванасць і неабходнасць неяк супрацоўнічаць з іншымі партыямі для рэалізацыі сваёй праграмы ў Кангрэсе, дзе яго партыя знаходзіцца ўсяго на трэцім месцы па колькасці займаных месцаў.

На інаўгурацыі прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Хаўер Мілей першым указам скараціў колькасць міністэрстваў з 18 да 9.

У краіне будуць дзейнічаць міністэрствы абароны, замежных спраў, эканомікі, унутраных спраў, бяспекі, інфраструктуры, юстыцыі, міжнароднага гандлю і культуры, аховы здароўя і чалавечага капіталу.

Чытайце таксама:

Хаўер Мілей прапанаваў Зяленскаму правесці ў Аргенціне канферэнцыю па Украіне

Новы прэзідэнт Аргенціны хоча выйсці з БРІКС, куды краіна толькі што ўступіла

Зяленскі ўпершыню з візітам у Лацінскай Амерыцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
0
гоблен/адказаць/
11.12.2023
Бдрынз, бабы :)
1
Анфиса/адказаць/
12.12.2023
В который раз на те же грабли.... Флаг в руки.
0
У каторы раз?/адказаць/
12.12.2023
Анфиса, нават цікава, у каторы раз у сусветнай гісторыі лібертарыянец становіцца прэзідэнтам?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031