Знайсці
10.12.2023 / 21:246РусŁacБел

У Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, у якой абвінавачваюць беларуса

У суботу 9 снежня ў Полацку адбылася хваля затрыманняў. Праваабаронцам «Вясны» вядома, што прынамсі частка з іх тычылася беларуса Сяргея Ерамеева — былога нафтанаўца, затрыманага ў Расіі ў сувязі з выбухамі на БАМе.

Сяргей Ерамееў. Фота: сацсеткі

Вядома пра выпадак, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым апошнія дні. Некалькіх затрыманых выпусцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ.

Сяргей Ерамееў — гэта беларус, якога расійскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.

У Беларусі мужчына страціў працу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў.

Чытайце таксама:

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

Суд у Омску арыштаваў на 53 дні беларуса, якога абвінавачваюць у тэракце на БАМе

«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
46
0
Злы/адказаць/
11.12.2023
пуцінска-лукашысская свалата, што тэрарызуе беларусаў
0
Закалебалі /адказаць/
11.12.2023
Дзе Полацк, а дзе расейскі тунэль на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі... Абы дакалупацца да беларусаў.
0
Спадар/адказаць/
11.12.2023
карники "працуюць"...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930