Знайсці
04.12.2023 / 20:242РусŁacБел

Альфа Банк паказаў калекцыю адзення ў японскім стылі

У пятніцу, 1 снежня, Альфа Банк прадставіў новую калекцыю мерча. Гэтым разам ягоныя дызайнеры натхняліся эстэтыкай Японіі і філасофіяй самураяў. Alfa True Samurai ўвасобіла ідэю ў выглядзе прынтаў, складанага крою і ў каляровай палітры адзення, якую лепш убачыць, чым апісваць словамі, піша Myfin.by.

«Пры стварэнні калекцыі асаблівую ўвагу мы надалі нетрывіяльнаму падыходу, складанаму крою і перапрацоўцы дэталяў касцюма самураяў у штодзённае адзенне. Запазычылі вядомыя матывы з японскіх гравюр XIX стагоддзя, шматслойнасць і вялікую колькасць прапрацаваных дэталяў у фурнітуры і прынтах. У гэтай калекцыі мы ўпершыню выкарыстоўвалі тканіны з выкарыстаннем нашага ўнікальнага тэкстыльнага дызайну», — расказала аб працы над мерчам дызайнерка Дар'я Палажанцава.

Банкаўскі мерч — нетыповая гісторыя для айчынных брэндаў, тым больш для банкаў. Але Альфа робіць гэта рэгулярна, здзіўляючы грамадскасць самымі нетрывіяльнымі спосабамі.

Год таму брэнд прадставіў першую калекцыю MOOORE, крыху пазней выйшаў дроп да love season і фестывальны — для Viva Braslav.

Чытайце таксама:

«Праблема можа прыйсці адкуль не чакалі». Мінчукі пра тое, як выбіралі кватэры і пра што потым пашкадавалі

«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах

Хто ўвайшоў у спіс самых уплывовых жанчын года па версіі Financial Times

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
04.12.2023
зачем? 
0
Сам сабе самурай/адказаць/
04.12.2023
Словы "Запазычылі вядомыя матывы з японскіх гравюр XIX стагоддзя..." толькі я разумею як зкрадзенае? Колькі воні было, калі прынты беларускае дызайнеркі нехта выкарыстаўшы пры вытворчасьці шаўковых хустак за мяжой! Калі ня ў беларусаў, а беларусы, гэта гонар? Дык прыгадваецца, як па загадзе галоўнага эфектыўнага менаджара краіны пад выглядам тэндара зтырылі дызайн і канструктыў механізмаў дзеля фатэляў ў Палац рэспублікі. А калі пра гэта зь гонарам у центральных СМІ і па каналах паведамілі,іўвесь дыпкорпус на Беларусі гэта зь цікавасьцю абмяркоўваўшы. Не высылаючы афіцыйных нотаў, а як туземных царкоў, што не адроўьніць ад малпачак. Японцы ж на гэта не пакрыдзяцца. Яны памятаюць, якім коштам у жніўні 45-га насамрэч сконылася другая сусьветная і да хаўрусьніка галоўнага ядравага маніпулятара прэтэньзій ня высунуць. А-банк жа заснаваны менавіта грамадзянамі зь таго боку? А мы ж тутэйшыя, нам зь любога боку прыбытак ня горкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера