Знайсці
02.12.2023 / 12:382РусŁacБел

«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам»

Сёння ў судзе горада Самара разглядалася пытанне пра меру стрымання спеваку Шарлоту па справах аб «абразе пачуццяў вернікаў» і «рэабілітацыі нацызму». 

Падчас пасяджэння Шарлот прызнаў віну, піша «Медуза».

Суд пастанавіў арыштаваць яго да 24 студзеня.

Тэлеграм-канал Mash апублікаваў відэа, на якім Шарлот у судзе зачытвае верш пра Расію. У ім спявак просіць прабачэння ў «рускага народа» і абяцае «абараняць духоўна рускамоўны спакой»: «Россия, нагрубил тебе с порога».

На судзе таксама выступіў бацька Шарлота. Ён сказаў, што пасля ад'езду з Расіі яго сын «паддаўся дрэннаму ўплыву», але ў выпадку вызвалення Шарлот будзе дапамагаць «байцам на СВА» (так у Расіі называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну).

Шарлота затрымалі пасля даносу кіраўніка Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярыны Мізулінай у аэрапорце Пулкава (Санкт-Пецярбург) 22 лістапада. Суд прызначыў яму 13 сутак адміністратыўнага арышту. Праз два дні Мізуліна распавяла, што супраць Шарлота распачалі дзве крымінальныя справы.

Падставай для пераследу спевака сталі відэа, апублікаваныя ім улетку. У адным з іх спявак спальвае пашпарт Расіі, а ў другім — прыбівае да распяцця фатаграфію патрыярха Кірыла і свой вайсковы білет.

За «рэабілітацыю» нацызму Шарлоту можа пагражаць да трох гадоў зняволення. Таксама спеваку можа пагражаць да пяці гадоў зняволення за спальванне пашпарта РФ і антываенныя выказванні.

Шарлот (Эдуард Валер'евіч Шарлот, 1998, Самара) — расійскі кампазітар, музыкант, спявак, аўтар песень і акцёр. Першую вядомасць атрымаў дзякуючы каверам на песні гурта «Пошлая Молі»; затым — пасля ўдзелу ў шоу «Песні на ТНТ». Пазней стала вядомая песня «Шчака на шчаку», з якой артыст выступаў на шоу «Вячэрні Ургант»; таксама распаўсюдзілася песня-джынгл, напісаная Шарлотам для рэкламы «Мегафона». У сакавіку 2020 года быў выпушчаны сумесны сінгл з Маргенштэрнам пад назвай «Малышка».

Чытайце таксама:

На расійскага спевака Шарлота завялі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» і «абразу пачуццяў вернікаў»

У Санкт-Пецярбургу затрымалі спевака, які спаліў пашпарт. Яго прымусілі выбачацца на відэа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7
02.12.2023
З краю ў край. Хайп з пашпартам не спрацаваў? Навошта ён вярнуўся ў Мордар, калі раней знішчыў свой пашпарт? Казачны, знудзіўся па бярозках?
02.12.2023
Я не зразумеў, адкуль там высмакталі "реабілітацыю нацызму". Ці зараз любая нязгода з уладай атрымае такі ярлык? Сапраўды: Пу і Лу - браты па розуму :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031