Знайсці
01.12.2023 / 21:2938РусŁacБел

«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў пракаментаваў сённяшняе рашэнне Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, паводле якога сяброўства беларускай арганізацыі ў федэрацыі прыпыняецца з-за адмовы замяніць дыскрэдытаванага кіраўніка. Адна з прэтэнзій была нечаканай.

Шаўцоў прагназавана назваў рашэнне міжнароднай федэрацыі «абсалютна палітызаваным» і адмовіўся прызнаваць хоць бы якую-небудзь сваю віну. 

Нечаканым было ягонае абурэнне тым, што рашэнне Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа было апублікавана на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. У наяўнасці беларускамоўнай версіі дакумента ён бачыць ідэалагічную дыверсію.

Увогуле інфармацыя аб прыпыненні сяброўства ў міжнароднай федэрацыі беларускай арганізацыі была апублікаваная на чатырох мовах — англійскай, рускай, беларускай, украінскай. І Шаўцоў бачыць у гэтым палітызаванасць:

«Афіцыйныя мовы Міжнароднай федэрацыі — англійская, французская, іспанская, арабская, тэхнічная мова — руская.

Апублікаванне на ўкраінскай і беларускай мовах — каб дагадзіць украінскім уладам, якія заклікалі [выклікаць] Шаўцова ў Міжнародны суд, і каб дагадзіць беларускай апазіцыі, якая таксама крычала, што Шаўцоў удзельнічае ў дэпартацыі дзяцей з Данбаса.

То-бок, гэта абсалютна палітызаванае рашэнне, палітызаванае стаўленне да ўсёй сітуацыі».

Чытайце таксама:

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць Шаўцова. У выпадку адмовы — спыніць фінансаванне

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
32
label.reaction.smile
96
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
47
0
крокодил он в Африке крокодил/адказаць/
02.12.2023
к этому челу есть много-много вопросов, независимо от времени.
0
Так думаю/адказаць/
03.12.2023
Цім, дык жа добра, што не хаваюцца. Сьледзтва, суд і прысуд будуць карацейшымі.
13.12.2023
Sharykaw
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031