Знайсці
02.12.2023 / 10:44РусŁacБел

Як пачысціць белыя чаравікі: цалкам правераныя метады

Вы можаце абнавіць свае брудныя белыя красоўкі ўсяго за некалькі простых крокаў.

Фота: vecteezy

Перыяд з сярэдзіны восені і да сярэдзіны вясны — сапраўдны кашмар для аматараў белага абутку, асабліва калі камунальныя службы замест прыборкі бруду косяць траву. Многія эксперты рэкамендуюць захоўваць абутак у чыстым ад пылу асяроддзі, у абутковай скрынцы і са спецыяльнымі чахламі. Спрэй для абароны красовак — яшчэ адзін выдатны варыянт, які даўжэй захавае іх чысцей.

Аднак важна ведаць, што вы робіце, чысцячы белы абутак. Няправільны крок у той ці іншы бок можа прывесці да таго, што яны будуць выглядаць пажоўклымі, празмерна адбеленымі або нераўнамерна чыстымі. Вось некалькі правераных метадаў чысткі для вашых беласнежных ботаў.

Як пачысціць белыя скураныя чаравікі

Некалькі прадметаў хатняга ўжытку — гэта ўсё, што вам спатрэбіцца. Вазьміце: 

  • зубную шчотку, 
  • мяккую тканіну, 
  • меламінавую губку (напрыклад, Magic Sponge), 
  • папяровыя ручнікі, 
  • вадкі сродак для посуду, 
  • 1 шклянку цёплай вады.

Спачатку дастаньце шнуркі. У кубак з цёплай вадой дадайце невялікую колькасць вадкага мыльнага сродку і размяшайце. Цяпер скарыстайцеся атрыманым росчынам і зубной шчоткай, каб старанна пацерці ёю ваш абутак.

Для падэшваў выкарыстоўвайце меламінавую губку ў адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Затым намачыце чыстую тканіну і пратрыце падэшвы. Пасля таго, як усё будзе чыста ў адпаведнасці з вашымі стандартамі, скамячце некалькі лісткоў папяровых ручнікоў і набіце імі абутак. Яны ўбяруць у сябе вільгаць знутры і дапамогуць абутку захаваць форму.

Howstuffworks падказвае шчэ адзін выдатны варыянт чысткі белага скуранога абутку — гэта міцэлярная вада, папулярны сродак для зняцця макіяжу. Проста выліце гэтую «ваду» на чыстую белую тканіну і пратрыце ёй абутак. Гэта спосаб таксама дзейнічае для гумовага або замшавага абутку, але вельмі стойкія плямы (напрыклад, ад тлустых забрудненняў) не будуць рэагаваць на гэты метад.

Як пачысціць белыя палатняныя ці парусінавыя чаравікі

Некаторыя палатняныя чаравікі можна кідаць у пральную машыну, але абутак з іншымі дэталямі і ўстаўкамі, такімі як скура ці замша, нельга. Такім чынам спачатку заўсёды правярайце інструкцыю па мыцці для канкрэтнай пары.

Калі ў якасці варыянту ёсць пральная машына, то ўсё даволі проста. Перад тым, як кінуць чаравікі ў машынку, дастаньце шнуркі, бо яны могуць зблытацца ўнутры барабана і нашкодзіць вашай пралцы. Mollymaid рэкамендуе замочваць шнуркі ў росчыне з харчовай содай. 

Затым змясціце абутак у пральную машыну разам з невялікай колькасцю мяккага мыйнага сродку (чым мякчэй, тым лепш). Для прання лепей выбраць мяккі рэжым з халоднай вадой, каб прадухіліць змяненне колеру або аслабленне клею. Дайце абутку высахнуць на паветры, а потым уцягніце назад шнуркі.

Калі вашыя палатняныя чаравікі нельга мыць у пральнай машыне, вам спатрэбяцца: 

  • харчовая сода, 
  • вадкі сродак для прання, 
  • вядро, 
  • старая зубная шчотка або іншая шчотка для чысткі.

Падэшвы ачысціце зубной шчоткай. Затым змяшайце ў вядры 1 шклянку харчовай соды, адну кроплю вадкага пральнага сродку і каля 3,8 літра вады.

Затым дастаньце шнуркі і замачыце іх разам з абуткам ў вядры прыблізна на адну гадзіну. Дастаньце ўсё з вядра і пашаруйце любыя плямы шчоткай. Не забудзьцеся пацерці ўнутры, каб пазбавіцца ад смярдзючых пахаў. Нарэшце старанна прамыйце іх чыстай вадой. Высушыце на паветры і чаравікі, і шнуркі.

Выкарыстоўвайце белую зубную пасту для чысткі любога тыпу абутку

Белая зубная паста — яшчэ адзін папулярны і вядомы прыём для чысткі абутку. Што б вы ні рабілі, пераканайцеся, што яна цалкам белая, таму што гелі і зубныя пасты з фарбавальнікам будуць пэцкаць абутак.

Выцісніце трохі пасты на зубную шчотку і пачысціце абутак, надаючы асаблівую ўвагу і трохі большую колькасць пасты вельмі забрудненым месцам. Дайце пасце высахнуць на працягу 20 хвілін, затым вытрыце яе вільготнай чыстай тканінай.

Адбельвальнік як ачышчальны сродак

Адбельвальнік — яшчэ адзін варыянт, асабліва для абутку з сур'ёзнымі плямамі. Але падыходзьце да яго выкарыстання з асцярожнасцю. Гэта хімічнае рэчыва вельмі моцнае і пры неналежным выкарыстанні можа выклікаць раздражненне скуры, праблемы з дыханнем і іншыя праблемы. Таму, працуючы з адбельвальнікам, абавязкова рабіце гэта толькі ў пальчатках і ў памяшканнях, якія добра праветрываюцца.

Каб ачысціць белы абутак адбельвальнікам, змяшайце пяць частак цёплай вады з адной часткай адбельвальніку. Занадта шмат адбельвальніку прывядзе да таго, што абутак пажоўкне — таму не перашчыруйце. Для ачысткі бруду і плям атрыманым росчынам скарыстайцеся зубной шчоткай або губкай.

Затым апусціце ручнік з мікрафібры ў росчын, адцісніце яго і прамакніце абутак ручніком. Пасля прамыйце абутак з цёплай вадой і сурвэткай. Дайце абутку высахнуць у памяшканні з добрай вентыляцыяй.

Не ўцягвайце брудныя шнуркі ў чысты абутак

Яшчэ адзін спосаб прымусіць вашыя калісьці белыя шнуркі блішчаць — памыць іх з тым жа адбельвальнікам. Выміце шнуркі з абутку і пакладзіце іх у сеткаваты мяшок для прання. У гумовых пальчатках змяшайце раствор адбельвальніку з прыкладна 3,8 літрамі вады і 3 сталовымі лыжкамі адбельвальніку. Замачыце ў гэтым росчыне шнуркі ў мяшку прыкладна на пяць хвілін. Па заканчэнні часу памыйце шнуркі (усё яшчэ не дастаючы іх з мяшка) у пральнай машыне. Дайце ім цалкам высахнуць на паветры.

Чытайце таксама:

Як ачысціць і прадэзынфікаваць матрац

Як часта трэба мяняць ручнік?

У каго самыя дарагія красоўкі — у Зяленскага, Ціханоўскай ці Лукашэнкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031