Знайсці
02.12.2023 / 08:051РусŁacБел

Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт

Што можа быць лепшым за талерку гарачага супу пасля працяглага шпацыру ў зябкае надвор’е? Гэты суп з белай фасолі адназначна варта пакаштаваць. Рэцэпт вельмі просты, без аніякіх складаных крокаў. Можна выкарыстоўваць кансерваваную фасолю, каб зрабіць страву хутчэй.

Фота: Bill Boch / Getty Images

Складнікі:

  • 1 сталовая лыжка алею
  • 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная
  • 2 здробненыя зубкі часнаку
  • 2—3 буйна нарэзаныя морквы
  • 2—3 сцяблы сельдэрэю, нарэзаныя
  • 6 шклянак агародніннага булёну
  • 1 чайная лыжка сушанага чабару
  • ½ чайнай лыжкі арэгана
  • 1 чайная лыжка солі
  • ½ чайнай лыжкі чорнага перцу
  • 3 бляшанкі кансерваванай белай фасолі па 420 г, асушанай і прамытай
  • 2 кубкі маладога шпінату
  • дробна нарэзаная свежая пятрушка для падачы
  • цёрты сыр пармезан на жаданне, для падачы

Як гатаваць:

  1. У вялікай каструлі нагрэйце алей на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і гатуйце, пакуль яна не стане празрыстай, каля 3—5 хвілін. Дадайце часнок, моркву, сельдэрэй, чабор, арэгана, соль і перац і гатуйце яшчэ 2—3 хвіліны.
  2. Дадайце агароднінны булён і фасолю, давядзіце да кіпення, зменшыце агонь і варыце 15 хвілін, каб усе смакі злучыліся.
  3. Дадайце шпінат і працягвайце варыць, пакуль ён не завяне, каля дзвюх хвілін.
  4. Зніміце з агню, пасыпце свежай пятрушкай і цёртым пармезанам, калі хочаце, і адразу падавайце.

Больш рэцэптаў:

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Рэцэпт на выхадныя. Курыца парма — класіка, пра якую вы яшчэ не ведалі

Фасоля з ялавічынай — хуткі рэцэпт сытнай стравы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Жвір/адказаць/
02.12.2023
О! Во гэта во супер суп. Але ён зусім і не гультайскі, патрабуе часу. Гэта толькі падаецца, што таго і таго накідаць, змяшаць-пасаліць, і наце вам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031