Знайсці
29.11.2023 / 11:3614РусŁacБел

«Усё, вы здраднікі». Прапагандысты заклікаюць забраць кватэру ў Алексіевіч і пазбавіць эмігрантаў спадчыны

Рыгор Азаронак і Пётра Пятроўскі абмеркавалі крымінальную справу Каардынацыйнай рады. 

Прапагандысты Рыгор Азаронак і Пётр Пятроўскі. Скрын відэа

«Хіба мы не ведаем, што вы здаяце ў арэнду [маёмасць], што карыстаюцца [ёю] вашы сваякі? Сваякі таксама павінны адказваць за тое, каго яны выхавалі», — заявіў Азаронак.

Пятроўскі падтрымаў таго. «Трэба пазбаўляць іх [тых, хто з’ехаў], права на спадчыну на тэрыторыі Беларусі. Усё, дарагія мае, вы абралі іншую дзяржаву. Вы выбралі заходнія дзяржавы. Усё, вы здраднікі. Значыць, вы не маеце права ні на што на тэрыторыі краіны», — кажа прапагандыст.

Азаронак звярнуў увагу на нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.

«Вось ёсць у нас нобелеўка… Яна таксама сябра гэтай злачыннай арганізацыі. Чаму ў ейнай кватэры (а ўсе ведаюць, дзе ў яе кватэра)… — пачаў Азаронак, дадаючы шматлікія абразы.

«Наогул, трэба яе кватэру шматдзетным сем’ям аддаць», — перабіў яго Пятроўскі.

«Вось! — пагадзіўся Азаронак і працягнуў. — На вайскова-патрыятычныя клубы, сілавікам трэба аддаць. Чаго мы саромеемся, я не разумею?»

Учора Следчы камітэт распавёў, што па так званай «справе Каардынацыйнай рады» падазраванымі праходзяць больш за 100 чалавек.

Па краіне прайшлі масавыя ператрусы, у тым ліку прыйшлі па месцы рэгістрацыі Паўла Латушкі, Сяргея Чалага, Юрася Губарэвіча і іншых. 

У XX стагоддзі нацысцкі і савецкі рэжымы канфіскоўвалі маёмасць у прадстаўнікоў тых сацыяльных групаў, нацыянальнасцей і палітычных сілаў, якіх рэпрэсавалі. 

Чытайце таксама:

Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах

Кавалькова кажа, што не вярталася ў Беларусь 

Сілавікі прыйшлі з ператрусам і да Ганны Красулінай

Павел Латушко — об обысках у него и других членов НАУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
62
0
Умка/адказаць/
29.11.2023
А что будут делать с имуществом покинувшего родину Коли? И у папы и его тожеинадо забрать дворцы за то что воспитал сына, который уехал.
30.11.2023
Я чорны беларус і мажліва ў маёй крыві ёсць кроў чорных сясцёр. Гэты спраўны наратыў сведчыць што нават у беларусі Чорныя Жыцці Важкія!!
0
mikola ramanau/адказаць/
03.12.2023
idyioty..............
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031