Знайсці
17.11.2023 / 12:4611РусŁacБел

У спявачкі Palina выйшаў альбом упершыню за тры гады

Palina выдала першы за тры гады новы альбом «Ни берега, ни дна», які выйшаў сёння апоўначы.

Palina (раней: Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Паланейчык) — спявае на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».

Першую песню напісала ў 14 гадоў. Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску ў снежні 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы. У 2011 годзе Паліна Рэспубліка стала пераможцай фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» на Падляшшы, пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў у Беларусі і па-за яе межамі. Паводле версіі партала «Тузін гітоў», у 2011 годзе стала «Адкрыццём года». Вясной 2015 года публіцы быў прэзентаваны дэбютны альбом «Бясконцы красавік». 

У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Вероятный /адказаць/
17.11.2023
[Рэд. выдалена]
0
Вероятный /адказаць/
18.11.2023
[Рэд. выдалена]
0
Вероятный /адказаць/
18.11.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031