Знайсці
18.11.2023 / 08:157РусŁacБел

Макарона з брусельскай капустай. Рэцэпт і падказкі

Паста, смак якой вызначаюць часнок, лімон, чылі і вэнджаная папрыка, дапаможа вам закахацца ў брусельскую капусту. Не ўсе любяць брусельскую капусту з-за яе часам гаркаватага смаку. Але рэч у тым, каб добра яе прыгатаваць — і тады гэтая гародніна раскрыецца перад вамі ў найлепшым выглядзе.

Фота: lazycatkitchen.com

Брусельская капуста мае велізарную карысць для чалавечага арганізма. Яе ўжыванне зніжае рызыку раку і захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы (напрыклад, гіпертаніі). Будучым маці раяць уключаць у рацыён брусельскую капусту як крыніцу фоліевай кіслаты.

Таксама бру­сель­ская ка­пус­та утрымлівае вялікую колькасць вітаміну С. Да­ка­за­на, што яе ан­ты­ак­сі­дан­ты і ін­шыя рэ­чы­вы па­спя­хо­ва змага­юц­ца з хра­ніч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі і зніжаюць запаленні ў арганізме. 

Пры гэтым многія недалюбліваюць гэтую гародніну праз тое, яна часам гарчыць. Магчыма, вам даводзілася есці брусельскую капусту засмажанай да такой ступені, што яна ператваралася ў суцэльную кашу і губляла ўсякі смак.

Аднак гэтая крыжакветная гародніна раскрыецца перад вамі найлепшым чынам, калі вы добра яе прыгатуеце. Вось адзін з магчымых рэцэптаў.

Каб зрабіць пасту з брусельскай капустай, спатрэбіцца:

  • 45 мл / 3 сталовыя лыжкі алею
  • 2 зубкі часнаку, дробна нацёртыя
  • 250 г брусельскай капусты
  • соль і чорны перац
  • 200 г спагеці
  • шчопаць шматкоў чылі (можна і больш, калі любіце вострае)
  • 2 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў
  • 1 сталовая лыжка харчовых дрожджаў (па жаданні)
  • 80 мл / 1/3 шклянкі веганскіх вяршкоў (напрыклад, аўсяных або соевых), па жаданні
  • сок паловы лімона плюс цэдра цэлага лімона
  • ¼-½ чайнай лыжкі салодкай вэнджанай папрыкі
  • нарэзаная пятрушка, для ўпрыгожвання
  • 2 сталовыя лыжкі здробненых смажаных грэцкіх арэхаў для ўпрыгожвання

Як гатаваць:

  1. Наліце ў невялікую міску 2 сталовыя лыжкі алею і дадайце 2 цёртыя зубкі часнаку. Адстаўце ўбок, каб сумесь настаялася.
  2. Разагрэйце духоўку да 200°C і вазьміце вялікую бляху. Пры жаданні злёгку вышмаруйце яе алеем, але засцілаць паперай не абавязкова.
  3. Пачысціце брусельскую капусту (звычайна трэба зняць знешняе лісце, калі яно выглядае непрывабна, і адрэзаць самы канец сцябла) і нарэжце кожную галовачку на 4 кавалкі аднолькавай таўшчыні ў кірунку сцябла.
  4. Змажце нарэзаную капусту 1 сталовай лыжкай аліўкавага алею і раскладзіце на блясе. Сачыце, каб кавалачкі капусты не перакрывалі адзін аднаго. Прыпраўце соллю і перцам і запякайце прыкладна 15-20 хвілін (пакуль яны месцамі злёгку не абвугляцца), добра перамяшайце праз 10 хвілін.
  5. Прыгатуйце макарону «аль дэнтэ», у адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Пакіньце 60 мл (¼ шклянкі) вады, якая варылася, непасрэдна перад тым, як зліваць макарону.
  6. Нагрэйце патэльню з тоўстым дном на слабым агні. Калі яно стане гарачым, дадайце настоены на часнаку алей і дробку шматкоў чылі (калі выкарыстоўваеце).
  7. Акуратна гатуйце часнок каля 2 хвілін, увесь час памешваючы, але не дазваляйце яму падрумяніцца, інакш макарона стане горкай на смак. Калі часнок занадта скварчыць, выключыце агонь і дайце яму прыгатавацца на рэшткавым цяпле.
  8. Дадайце паніровачныя сухары, харчовыя дрожджы і добрую шчопаць солі і дайце ім абсмажыцца з часночным алеем яшчэ хвіліну ці каля таго.
  9. На гэтым этапе вы можаце дадаць веганскія вяршкі або сметанковае расліннае малако, каб зрабіць гэтую страву больш сакавітай.
  10. Калі вы не выкарыстоўваеце вяршкі, уліце ваду, якую пакінулі з варкі макароны (магчыма, яна вам не спатрэбіцца ўся), каб усе інгрэдыенты ператварыліся ў густы соус. Запраўце лімонным сокам, а затым перамяшайце асушаную макарону з часночным алеем.
  11. Прыпраўце цэдрай лімона, вэнджанай папрыкай, соллю і перцам і дадайце смажаную капусту.
  12. Раскладзіце па дзвюх талерках, пасыпце сечанай пятрушкай і смажанымі грэцкімі арэхамі.

Больш рэцэптаў:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Просты ёгуртны пірог родам з турэцкай кухні. Рэцэпт і спосаб прыгатавання

Як прыгатаваць ідэальную брокалі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
18.11.2023
¼-½ / Не, ужо не сыпане мне індуска нічога. Мне сёньня ўжо негрыцянка падавала. Васьмінога, файн-рыбу і куфаль піва. Думаў, што піва тутэйшае будзе, хацеў паспытаць, якім яго негры вараць, якое яно на смак, але яно ўсё еўрапейскае апынулася, банальнае, ня вараць негры піва...
0
антижир/адказаць/
18.11.2023
ня вараць негры піва..., 
Жвір, а чяму?
0
Жвір/адказаць/
19.11.2023
антижир, учора ўжо закідваў быў допіс, што ўсё ж знайшоў я тут піва тутэйшага брэнду, але ПанРэд не зьмясьціў, пэўна палічыў за рэкляму, бо я й назву напоя агучыў, і вытворцу... Ну, ды ладна, тым больш, што піва тое на смак абы-што.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031