Знайсці
14.11.2023 / 18:211РусŁacБел

Беларускі барбер збірае мільёны праглядаў у тыктоку. Чым ён прываблівае?

Барбер з Бабруйска стрыжэ дзяцей. Яго ролікі паўсядзённых працоўных сітуацый ў тыктоку збіраюць мільёны праглядаў.

Усім бацькам вядома, як цяжка падстрыгчы дзіця. Колькі слёз выклікае гэтая працэдура ў малечы. Стрыжка такіх кліентаў стрэс не толькі для дзіцяці, але і для бацькоў. А вось барбер з Бабруйска Уладзіслаў Якушын (barber_vladizl) лічыць, што «дзеткі чэсныя, з дзеткамі кайфова».

Паглядзіце, як ён «загаворвае» хлопчыка, які (як падлічылі гледачы) 82 разы на розныя прапановы і пытанні адказвае «не», 9 разоў «так» і 1 раз «не хачу». Гэта відэа набрала 16,5 мільёна праглядаў.

@barber_vladizl#рек#стрижка#дети♬ оригинальный звук - Barber_vladizl

Можна толькі пазайздросціць вытрымцы барбера і яго здольнасці знайсці тэмы для размоваў з такімі кліентамі, як на гэтым відэа, якое прагледзелі больш за 10 мільёнаў разоў.

@barber_vladizl Будет больно? #рек#стрижка#дети♬ оригинальный звук - Barber_vladizl

Адзін з ролікаў барбера суправаджаецца надпісам «Калі працаваў следчым, але звольніўся і стаў барберам».

@barber_vladizl Занимайтесь любимым делом! #барбер#следователь#рек#беларусь#бобруйск♬ оригинальный звук - Андрей Нелень

Чытайце яшчэ:

Малады лагапед паказала свой заробак. Не ўсе паспачувалі: Мілыя, ведалі, куды ідзём

Surprise Surprise. Хто такая Сіла Блэк з тыкток-мемаў

«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
мастер/адказаць/
15.11.2023
"Усім бацькам вядома, як цяжка падстрыгчы дзіця."
сапраўды - гэта цяжка. першыя гады стрыгла яго сама...

але нешта вось узгадала, як стрыглася часам сама... аднойчы (студэнцкія гады) захаджу такая ў парыкмахерскую (а я ўжо хадзіла ў яе. яна мне спадабалася. яна была ля майго дому, але на момант гэтага майго прыходу крыху пераехала) і кажу - мне калі ласка пад машынку. а былі доўгія валасы) дзяўчыны такія кажуць - вой, ну гэта вам не да нас, а ў мужскі зал. ну ў мужскі, дык у мужскі, - кажу. мужчына спакойна (невозмутимо)) стрыжэ мае доўгія валасы пад кароткі ёршік..) дзяўчыны з жаночага залу кажуць - ну вы і смелая...

я не смелая...) ну проста

яшчэ цікава то, что потым гэта цырульня пераехала да нас... у раён, дзе мы сталі жыць з мужам... і яна дасюль тут. непасрэдна побач з домам. і муж ходзіць толькі туды, і сын. хоць я прапаноўвала ім новыя розныя варыянты... але ім падабаецца.

і так - гэта была першая цырульня, куды я павяла малога, калі зразумела, што ён ужо не будзе баяцца цырульні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031