Знайсці
25.10.2023 / 22:432РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 39 чалавек, якія не мелі гэтага статусу ў турме

Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 39 чалавек, якія не мелі гэтага статусу ў месцах пазбаўлення волі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Імёны гэтых людзей — Барысава Алеся, Бондар Юрый, Вадапʼян Таццяна, Глівенка Сяргей, Гуртавы Дзмітрый, Давыдаў Юрый, Двойрын Ілля, Іванова Кацярына, Кавалёў Антон, Качан Вікторыя, Козак Аляксандр, Карнееў Сяргей, Кушнір Іван, Лабунская Святлана, Ланге Івар, Ляўлюх Андрэй, Макаранка Павел, Маслоўскі Ігар, Міцковіч Сяргей, Мурашкін Данііл, Нікалаева Ларыса, Нікіцін Даніла, Панасевіч Яніна, Парамонаў Вадзім, Патрэбка Андрэй, Пратасевіч Андрэй, Пшанко Уладзіслаў, Смалеўскі Вадзім, Сталярчук Алеся, Сянько Аляксандр, Тачылін Мікалай, Хамічук Максім, Чыкілёў Сцяпан, Шаўчэнка Аляксандр, Шнэйдэраў Ігар, Шуміла Аляксандр, Шыльц Юрый, Юдчыц Юрый, Якунін Аляксандр.

У сумеснай заяве праваабаронцы запатрабавалі перагляду іх крымінальных спраў для адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.

Акрамя «Вясны», заяву падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend, «Прававая ініцыятыва».

Раней 18 верасня былымі палітвязнямі праваабаронцы прызналі іншых 150 чалавек, якія не мелі гэтага статусу ў няволі. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 189.

У месцах пазбаўлення волі цяпер знаходзіцца 1479 афіцыйна прызнаных палітвязняў, але рэальна гэтая лічба нашмат большая.

Чытайце таксама:

Андрэй Дзмітрыеў у калоніі вучыцца пісаць левай рукой і вучыць іспанскую мову

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі шосты раз запар. За кратамі ён з 8 жніўня

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
2
Прохожий/адказаць/
25.10.2023
Ну и что, что "праваабаронцы прызналi"? Когда наступил Оруэлл, все будет по Оруэллу
26.10.2023
Pryznali ? Tolki u Svece ni usi pryznali-   Belarus Dyktatarska Kraina.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031