Знайсці
17.10.2023 / 16:341РусŁacБел

У Гданьску пройдзе «Спеўны сход» і прэзентацыя «Бяседных песняў»

21 кастрычніка ў Гданьску адбудзецца «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні».

У праграме: супольныя спевы, танцы, застолле. Спецыяльнай госцяй будзе Ірына Ляшкевіч з гурта «Каляжанкі».

Імпрэза адбудзецца па адрасе: Zoe’s Bistro, Gdańsk, Stągiewna 1a.

Набыць квіткі і атрымаць больш інфармацыі можна тут.

Кожны з наведвальнікаў імпрэзы атрымае ў падарунак новы спеўнік, а таксама зможа паўдзельнічаць у сапраўдным застоллі. Колькасць месцаў абмежаваная.

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, карчомныя, банкетныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Спеўнік «Бяседныя песні» быў выдадзены летам 2023 года ўстановай Tradycyja, яго ўкладальнікі: Наста Някрасава і Сяржук Доўгушаў.

Новы спеўнік мае 80 старонак з нотамі, тэкстамі кірыліцай і лацінкай, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак.

Чытайце таксама:

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

На выданне «Беларускага дзіцячага спеўніка» шукаюць спонсараў

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Бульба/адказаць/
17.10.2023
Паспяваем за Беларусь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031