Знайсці
29.09.2023 / 20:243РусŁacБел

PandaDoc купіла нямецкую фінтэхкампанію Denario

IT-кампанія PandaDoc, заснаваная беларусамі, купіла берлінскую фінтэхкампанію Denario. Здзелка была завершаная ў жніўні, аднак яе фінансавыя параметры не раскрываюцца, паведамляе Office Life.

Кампанія PandaDoc была заснаваная ў 2013 годзе ў Менску Мікітам Мікадам і Сяргеем Барысюком. У канцы 2021-га яна была ацэненая на 1 млрд даляраў і стала першым у гісторыі Беларусі стартапам-«адзінарогам». Але ў 2020 годзе кіраўнікі кампаніі падтрымалі пратэсты ў Беларусі, у сувязі з чым некаторыя з іх на пэўны час патрапілі за краты нібыта па эканамічных абвінавачаннях, а PandaDoc пакінула Беларусь.

PandaDoc стварае прадукт, які дапамагае аўтаматызаваць дакументаабарот і адсочваць гандлёвую дакументацыю. У кампаніі разлічваюць, што набыццё Denаrio дазволіць палепшыць уласную платформу для апрацоўвання дакументаў і плацяжоў і пашырыць магчымасці PandaDoc у кіраванні грашовымі патокамі.

Цяпер 100 супрацоўнікаў Denario працуюць у новым, шостым, офісе PandaDoc у свеце. Іншыя офісы кампаніі месцяцца ў ЗША (два), Украіне, Польшчы і Партугаліі. Мінскае падраздзяленне было ліквідавана ў пачатку 2022 года.

Чытайце таксама:

Прадпрымальнік з Беларусі Ігар Маханёк стварыў інвестфонд для стартапаў мігрантаў у ЗША

Экспарт ПВТ за мінулы год упаў на паўмільярда даляраў

«Часам гэта можа быць лэвэл даўн». Што з працай і заробкамі ў беларускім ІТ-сектары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
29.09.2023
Піпец сэрвіс для тупых
30.09.2023
Никита и вся команда примите поздравления!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.09.2023
Молодцы. Теперь можно отмывать баблишко через крипту. Прокопеня не даст соврать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031