Знайсці
27.09.2023 / 22:277РусŁacБел

«Як усе, ходзіць на працу». Што вядома пра палітзняволенага дырэктара крамы Symbal.by Паўла Белавуса

Больш за чатыры месяцы мінула пасля суда над Паўлам Белавусам, дырэктарам закрытай уладамі крамы нацыянальных сувеніраў Symbal.by, якога на закрытым пасяджэнні асудзілі на 13 гадоў зняволення. А пасля адправілі адбываць пакаранне ў калонію № 17 у Шклове. Некаторыя навіны пра Паўла Белавуса, якімі на ўмовах ананімнасці падзялілася дасведчаная крыніца, даведалася «Радыё Свабода».

Павел Белавус на судзе

Паводле суразмоўцы, ад Паўла прыходзяць лісты, таксама яму дазволена тэлефанаваць родным.

«На здароўе ён не скардзіцца. Яшчэ вядома, што ходзіць на працу, як іншыя. Але дэталяў, што і як, не паведамляе. Запэўнівае, што ў яго склаліся роўныя адносіны з асуджанымі, разам з якімі адбывае пакаранне», — кажа крыніца.

Павел Белавус вядомы ў Беларусі як культурніцкі менеджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба». Паўла затрымалі ў лістападзе 2021 году і пасля 45 дзён адміністрацыйных арыштаў завялі на яго крымінальную справу.

Па артыкуле за «здраду дзяржаве» ён атрымаў вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф памерам 500 базавых велічынь (18,5 тысячы рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта тры гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады — чатыры гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем — чатыры гады пазбаўлення волі.

Агулам лукашэнкаўскі суд прызначыў пакаранне Паўлу Белавусу ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі.

У жніўні Паўлу Белавусу споўнілася 36 гадоў. На волі палітвязня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Чытайце таксама:

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
24
0
Ня той чалавек у турме/адказаць/
28.09.2023
Лукашэнка павінен сядзець у турме, а ня Белавус. Белавус — патрыёт Беларусі. Лукашэнка — здраднік Беларусі. Прадаў краіну маскалям і нішчыць беларускую мову й спадчыну, беларускі народ, беларускае жыцьцё
2
Невераятная невераятнасць/адказаць/
28.09.2023
Шчаслiвы i свабодны (Калiфорнiя), такая наіўная глупая балбатня
0
Лукашыст/адказаць/
28.09.2023
Выйдзе праз 13 год, чакайце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031