Знайсці
15.09.2023 / 21:3416РусŁacБел

Лукашэнка касплэіць англійскія банды. Разабралі яго новы лук і знайшлі цану красовак

Аляксандр Лукашэнка праводзіў прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў аэрапорт у клятчастым бомберы. Кацярына Гардзеева разбірае яго новы вобраз.

Фота: кадр з фільма «Джэнтльмены»

У 2019 годзе на экраны выйшаў фільм, які запусціў адразу два цікавыя трэнды. Першы — па ўсім свеце мужчыны сталі купляць спартыўныя касцюмы ў яркую клетку. Другі — гэты прынт пачаў устойліва асацыявацца з адзеннем англійскіх вулічных банд.

Карціна «Джэнтльмены» — другая сумесная праца Гая Рычы і аскараноснага мастака па касцюмах Майкла Уілкінсана. Мэтр таксама распрацоўваў уборы да нашумелых хітоў «300 спартанцаў», «Захавальнікі» і дзвюх фінальных частак «Змяркання». Але менавіта спартовыя гарнітуры з «Джэнтльменаў» пайшлі ў народ. Ствараючы іх, Уілкінсан узяў класічную брытанскую тканіну-шатландку, увыдатніў прынт і перанёс яго на фліс — у выніку атрымалася адзенне, якое стала своеасаблівай уніформай для англійскіх хулзаў, што віртуозна валодаюць кулакамі.

Сярод прыхільнікаў клятчастых бомбераў аказаўся і «апошні дыктатар Еўропы» — Аляксандр Лукашэнка. У такім ён праводзіў прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасага ў аэрапорт. Брэйк Лукашэнка, напэўна, не танцуе, але, апранаючы такую ​​куртку на пратакольныя мерапрыемствы, выглядае каларытна.

Фота: сайт president.gov.by

Рэч у тым, што афіцыйныя сустрэчы падпарадкаваныя строгім законам дрэс-коду і, калі ў мерапрыемства няма пазнакі «без гальштукаў», прысутныя павінны прытрымлівацца класічных вобразаў. Аддаючы перавагу спартоваму луку, Лукашэнка падкрэслівае сваё становішча як гаспадара сітуацыі. Але дзе павага да госця? Ëн жа таксама дыктатар, ды яшчэ і з такім стажам працы. «Вельмі вядомы і прасунуты чалавек», як пра яго сказаў сам Аляксандр Лукашэнку Уладзіміру Пуціну.

Яшчэ адна любоў Лукашэнкі — гэта спалучэнне спартыўнага бомбера з белай вайсковай кашуляй і кэжуальнымі штанамі. Але падобная эклектыка сустракалася ў яго гардэробе і раней. Здаецца, палітыку бывае складана вызначыцца з роляй, якую ён выконвае — мудрага патрыярха ці адстаўнога трэнера.

Фота: сайт president.gov.by / Белта

Завяршаюць камплект тэкстыльныя красоўкі ад брэнда H`D`S`N Baracco коштам каля 390 еўра. Абутак упрыгожаны фактурнымі замшавымі нашыўкамі і мініяцюрнымі бліскучымі спражкамі. Але галоўная фішка пары — лёгкая падэшва Vibram, якая зніжае стомленасць ног.

Аляксандр Лукашэнка носіць тэкстыльныя красоўкі ад брэнда H`D`S`N Baracco коштам каля 390 еўра. Фота: сайт маскоўскага ЦУМа

Выгляд «фізрука на школьнай лінейцы» не дадае палітыку ачкоў. Спроба здавацца маладым і бадзёрым не працуе, калі трэндавы бомбер замалы ў раёне таліі.

Чытайце таксама:

«Гэта табе замест кветак». Псіхолаг патлумачыў, чаму мужчыны робяць дыкпікі 

Кроксы ад «Марка», мартэнсы ад «Праменя». Шукаем стыльны абутак беларускіх вытворцаў

«Кунілінгус у кожную хату». Феміністка запусціла брэнд адзення пра сілу беларускіх жанчын

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
14
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
13
0
укроп і зялёны лук/адказаць/
16.09.2023
то бок белыя тапкі? 😵
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
16.09.2023
а у гэных гангстыраў (на фота) бачна бчб
тэрмінова ўсіх затрымаць
0
Чебуречная на улице советской/адказаць/
18.09.2023
По моему у чела мысли только про колхоз и совхоз. Чего он не скрывает и подчеркивает. Какие банды? Больше похоже на гламурный ватник. Еще вилы или косу за плечи и навоза немного на ботинки и будет идеальный образ к которому оно стремится.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031