Знайсці
05.08.2023 / 18:332РусŁacБел

Ад біксі да шэгі. Трэндавыя прычоскі беларускіх зорак

Паглядзелі, якія стрыжкі і ўкладкі будуць у трэндзе ў найбліжэйшыя месяцы, і знайшлі беларускіх зорак, якія іх носяць.

Біксі

Стрыжка Bixie — сучасная камбінацыя папулярных раней прычосак піксі і боб. Гэта кароткая прычоска — сапраўдны хіт сезона. Біксі ёсць працягам трэнду Old Money і адсылае нас да стылю брытанскай залатой моладзі. Аснова стрыжкі — касая грыўка, лёгкая нядбайнасць і паголеныя скроні.

Такі варыянт асабліва падыдзе ўладальніцам непаслухмяных валасоў, бо чым «упарцей» яны паводзяць сябе пры сушэнні, тым больш стыльны атрымліваецца лук. Трэндавую стрыжку носіць баскетбалістка Кацярына Сныціна.

Фота: інстаграм Кацярыны Сныцінай

Ультракароткі паж

Варыянт для самых смелых — ультракароткая стрыжка ў спалучэнні з афарбоўкай блонд. Рашаючыся зрабіць такую, ведайце, што гэта прычоска добра глядзіцца на дзяўчатах з правільнымі рысамі твару. Акрамя таго, яна патрабуе ідэальнага тону скуры.

Не баіцца смелых вобразаў тэлевядучая Каця Пытлева.

Фота: інстаграм Кацярыны Пытлевай

Стрыжкі ў стылі вясёлых 80-х

Б'юці-майстроў не адпускае настальгія па шумных гадах. Але калі на подыумах мы часцей сустракаем гіпертрафаваныя завіўкі ў стылі поп-дзіваў 80-х, то ў сацыяльных сетках трэнды некалькі іншыя. Напрыклад, у інтэрнэт-зорак большай папулярнасцю карыстаюцца сціплыя стрыжкі — шэгі і малет.

Аб'ём, зроблены па тыпе звыклай нам «ваўчыцы», падтрымліваецца няроўным зрэзам. У выніку атрымліваецца нядбайная і лёгкая ўкладка. Як гэтая стрыжка носіцца ў рэальным жыцці, можна паглядзець на старонках CityDog у інстаграме і тыктоку — вядучая каналаў Аліна носіць менавіта такую.

Фота: інстаграм Аліны

Дробныя кучаравінкі

Завіўкі зноў уваходзяць у моду. Гэтым разам у трэндзе дробныя кучаравінкі ў спалучэнні з каскаднай стрыжкай — як у спявачкі Русі. Чым больш аб'ёму атрымліваецца ад прычоскі — тым лепш, галоўнае — сачыць за валасамі і своечасова іх падкручваць. Інакш існуе высокая рызыка ператварыцца з моднай дзяўчыны ў копію Куклачова.

Уладальніцам натуральных кудзераў у плане трэнду пашанцавала. Але тым, каму трэба рабіць завіўку, хвалявацца таксама не варта: цяпер выкарыстоўваюцца спецыяльныя хімічныя саставы, якія не псуюць валасоў. З добрым доглядам якасць валасоў практычна не пацярпіць. 

Фота: інстаграм спявачкі

Роўны зрэз

Самая простая ўкладка ў нашай падборцы — дагледжаныя прамыя валасы з роўным зрэзам. Гэта яшчэ адна мадыфікацыя моднага трэнду Old Money. Такая прычоска добра глядзіцца на натуральных валасах і валасах з афарбоўкай Air-touch. Простая, але модная стрыжка ўпрыгожвае спявачку Palina.

Фота: інстаграм спявачкі

Грыўкі

Грыўкі вяртаюцца ў моду, прычым у розных варыянтах. У трэндзе мілыя падоўжаныя, як у опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, ці кароткія — у спалучэнні са стрыжкамі ў стылі мілітары. За малым справа — навучыцца грыўку ўкладваць. 

Фота: інстаграм спявачкі

Уся гэтая прыгажосць заменіць прычоскі, якія выйшлі ў тыраж, напрыклад, двухузроўневыя яркія афарбоўкі, якія асабліва папулярныя сярод беларускіх айцішніц. Але дзяўчатам з яркімі валасамі не варта палохацца, бо самавыяўленне ў персанальным стылі важнейшае за трэнды.

Фота: unsplash.com

Укладкі ў стылі «галівудскай хвалі» таксама губляюць актуальнасць. Цяпер яны падыдуць выключна для тэматычных вечарынак у стылі «равучых дваццатых». Тым, хто жадае заставацца ў трэндзе, варта разгледзець варыянт мяккай хвалі на адзін бок.

Фота: unsplash.com

Новую прычоску дапоўніць правільна падабранае адзенне. Паглядзіце, якія колеры будуць у модзе гэтай восенню і як выгадна рабіць пакупкі ў час распродажу.

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.08.2023
[Рэд. выдалена]
0
зачос/адказаць/
06.08.2023
ана першым фота эта мальчык или девачка ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031