Знайсці
30.07.2023 / 20:0429РусŁacБел

Пазняк: Стварэнне Рады бяспекі адкладзена з-за ўнутраных прычын

Сёння ў Беластоку лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк сустрэўся з мясцовай беларускай дыяспарай. Падчас сустрэчы ён праясніў лёс сумеснай з палком Каліноўскага Рады бяспекі, пра дамоўленасць адносна стварэння якой гаварылася ў пачатку года.

«Шмат было працы, падрыхтаваны ўсе дакументы, але пакуль што яно адкладзена з-за ўнутраных прычын. Больш я не магу сказаць», — цытуе Пазняка «Позірк».

Пра тое, што паміж палком і «іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі» вядуцца «кансультацыі аб стварэнні вайскова-палітычнай структуры — Рады бяспекі — з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі РФ», Зянон Пазняк заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 7 лютага.

Перад гэтым у канцы студзеня палітык разам з іншымі прадстаўнікамі свайго руху Паўлам Усавым і Дзмітрыем Шчыгельскім наведаў ва Украіне пазіцыі беларускага палка Каліноўскага.

Перад сустрэчай з дыяспарай Зянон Пазняк даў інтэрв'ю радыё «Рацыя», у якім расказаў, як ягоны рух цяпер працуе ў Беларусі: 

«Там задачы пастаўлены такім чынам, каб свядомыя беларусы стваралі суполкі па 2—3 чалавекі, каб яны паміж сабой абмяркоўвалі пытанні, дакументы, збіралі мясцовую інфармацыю аб здрадніках, калабарантах, усё гэта павінна быць. Але не ствараць арганізацый вялікіх, бо абавязкова будуць шпіёны. І яны распаўсюджваюцца па гарызантальнай лініі. Гэта значыць, калі два чалавекі, то адзін з іх знаёміцца з трэцім чалавекам, а першы не ведае. І такім чынам адбываецца такое гарызантальнае распаўсюджванне».

Чытайце таксама:

Як бы выглядалі беларускія палітыкі і прапагандысты ў сусвеце «Барбі» ФОТЫ

Вярхоўны суд ліквідаваў Кансерватыўна-хрысціянскую партыю

Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
1
1
Received /адказаць/
31.07.2023
Вось пытанне да шаноўнай нашай нівы: дзе на якой хвіліне поўнага аўдыё выступу Зянон Пазняк сказаў: Стварэнне Рады бяспекі адкладзена з-за ўнутраных прычын? Я некалькі разоў праслухаў. Выступ закрануў шмат тэм. Тэму палітвязняў, тэму генацыду беларусаў, вайну ва Ўкраіне, вызвалення Беларусі і іншыя, але нідзе не пачуў менавіта тое што спадары з нашай нівы вырашылі зрабіць галоўным загалоўкам даннага артыкулу.
2
Янка/адказаць/
31.07.2023
Хм...,
Я не маю мэты прыніжаць дасягненні ЗСП, але ўмовы часоў яго палітычнага піку былі прынцыпова іншымі.
Справа ў тым, што ЗСП, пры ўсёй да яго павазе, пачаў нешта дасягаць (як і ўсе нацыянальна-вызвольныя рухі былога СССР) пад час адлігі гарбачоўскай перабудовы і гласнасці. Маніфестацыі БНФ напрыканцы 1980х - пачатку 1990х хоць і разганяліся, але тады ўлады БССР нікога не катавалі, не калечылі і не забівалі, бо ўзровень эканамічнага незадавальнення ўладай быў вельмі высокім і ў любы момант мог ператварыцца ў актыўны масавы палітычны супраціў. Рэжым няспынна слабеў. Таму ў 1990 годзе прайшлі першыя  вольныя выбары, праз якія ў ВС БССР была створаная парляманцкая фракцыя БНФ, якая ў наступныя два гады і стала галоўным драйверам незалежнасці.
Зараз рэжым нашмат больш жорсткі і трымаецца на вонкавай падтрымцы крамля, чаго позні СССР ня меў, бо заходняя падтрымка мела гуманітарны характэр і памеры. І калі спадар Вусаў гаворыць пра сілавы сцэнар зменаў, то ён гаворыць аб тым, у чым ЗСП ня мае досведу.

Стратэгія ЗСП зразумелая. Трэба стварыць адлігу. Дзеля гэтага здымаем санкцыі, перагортваем старонку, прызнаем луку ў надзеі, што ў абмен на заходнюю падтрымку тый трошкі адкруціць гайкі, тады нібыта адрадзяцца беларуская свядомасць і грамадская супольнасць, якая і зробіць перамены. Ідэя нацыянальнага адраджэння (бо на дэмакратыі ЗСП ніколі не акцэнтаваўся) праз пернік. Але наколькі гэта працаздольна? Мы бачылі, як пачынаючы з 1994 гэта ідэя не працавала. Бо яна дае рэжыму магчымасць вернуцца да палітыкі шматвектарнасці (дурыць галаву і крамлю, і заходнім палітыкам, атрымлівая матэрыяльную падтрымку з абедзьвух бакоў), якая дазваляла яму добра зарабляць і ўзмацняцца на разнастайных схемах нават ва ўмовах неканкурэнтаздольнай эканомікі дыктатуры, і трымаць балота ў залежным стане ў дзяржсэктары і бюджэце праз сціплае, але гарантаванае фінансаванне. Але пытанне - калі большасць матэрыяльна залежыць ад рэжыму і з большага задаволеная, тады адкуль возьмецца масавая прагна да пераменаў? Між тым любая паспяховая рэвалюцыя - гэта перш за ўсё масавае расчараваньне існуючым рэжымам, ў якога недастаткова рэсурсаў для падаўлення ўнутранага пратэста.
2
За Свабоду!/адказаць/
26.10.2023
Усё, як заўсёды. Віртуальны правадыр Пазняк і яго боты. Выніку нуль, як і апошнія амаль 30 год ад яго.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031