Знайсці
30.11.2009 / 16:196РусŁacБел

Йопыты двух маладых нелюдзяў, ціраж — нікакой

Выйшаў самвыдатаўскі зборнік трасянкамоўных прыпавесцяў Сірошкі Пістончыка.

(Бела)рускай мовы няма, цэнзура курчыцца ў перадсмяротных канвульсіях, і цмяным 00-ым (гэтаксама як колісь праклятым 90-ым) хутка прыйдзе лагічны харакіры. Аднак панк па-ранейшаму is not dead. Ён падрос, адпусціў бараду і акуляры, і, агледзеўшыся навокал на прадмет халяўных бычкоў, паказаў свету ўдасканаленую версію сваёй камбінацыі з трох пальцаў. Бальшушчы апалагет трасянкі Сірошкі Пістончыка самвыдатаўскім спосабам зрабіў кніжачку сваіх камедных прыпавесцяў: случаі з жызьні, дзідзікціўныя расказы, кашмарыкі і другія развлікацельныя жанры.

З самых глыбіняў Мардору 90-х вырваўся крык тых, хто заўчасна аддаў сваю цнатлівую маладасць падваротням, п'яным дварам і блатхатам. Крык — з перагарам, а таму чытачам ёсць небяспека смеючыся атруціцца духам тых часоў.

Слухайце ў крыку:

— Як памруць айчынныя пісьменнікі? (пайменны спіс).

— Які лёс напаткаў Віні-Пуха і спадарыню Беладонну?

— Што лепей, «бажэсцвенная ўлага», вінчык, ці ж «амброзія для смертных», кахвіёк?

— Як ставіцца да жывёлаў працаўніца кілбаснага цэху, рубшчыца вышэйшай катэгорыі Васільеўна?

Дзякуючы нецэнзуршчыне вынікі «Йопытаў двух маладых нелюдзяў» адназначна не агалосяць праз легальны кніжны распаўсюд.

Сірожка Пістончык, Уласік Смаркач. Йопыты двух маладых нелюдзяў. (Серыя «Яжысьціка»). Выд-ва «Плюшч», 205 с., Ціраж — нікакой.


адна з самых цнатлівых ілюстрацыяў кнігі

Лявон К.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930