Знайсці
20.07.2023 / 12:452РусŁacБел

Мікалай Дзядок з-за кратаў: Дапамагае трымацца — гэта дакладнае разуменне таго, дзеля чаго ты цярпіш

Бацька зняволенага блогера і прадстаўніка анархічнага руху Мікалая Дзядка распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына.

Мікалай Дзядок

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020 года. Блогера прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; арт. 295-3 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі, хаця сам Мікалай Дзядок віны не прызнаў.

Летась МУС Беларусі ўнесла Мікалая Дзядка ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае пакаранне вязень у Гродзенскай турме №1.

«Вось мае «колькасныя паказчыкі» за мінулы год, — напісаў не так даўно на волю Мікалай. — Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2,4 дні), ёгай — 78 разоў.

Арабскай мовай адносна мала — адзін раз на 6,5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых англійскіх слоў браўся 103 разы.

Прачытаў за год роўна 60 кніг. Пры гэтым з 365 дзён амаль трэць (106 дзён) правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, нармальна».

Раней Мікалай Дзядок паведаміў, што яму дапамагае трымацца ва ўмовах турмы і прэсінгу.

«Першае, што дапамагае трымацца — гэта дакладнае разуменне таго, дзеля чаго ты цярпіш, а для гэтага ў цябе павінен быць дастатковы багаж ведаў, — напісаў блогер. — Другое — разуменне гістарычнасці і асэнсаванасці ўсяго, што з табой адбываецца. І трэцяе — вельмі пажадана мець моцнае кола блізкіх аднадумцаў».

— Апошнім часам сувязь з сынам ёсць, на гэтым тыдні я атрымаў ад яго два лісты запар, — кажа Аляксандр Дзядок, бацька зняволенага блогера. — Да яго таксама мае лісты як быццам даходзяць. Таксама прыкладна тыдзень таму Мікола мне тэлефанаваў.

— Якія навіны ад яго?

— У турме ён сядзіць у адзіночнай камеры. Шмат чытае. Ёсць некаторыя праблемы са здароўем, але мы робім захады, каб трохі яму дапамагчы — выслалі медыцынскія прэпараты.

Больш нічога экстраардынарнага з Міколам не здараецца. Раней яго адпраўлялі і ў ШІЗА, і ў ПКТ, але апошні месяц, мяркуючы з усяго, туды не трапляе.

— Перадачы яму забаронены?

— Так, турэмны рэжым іх не прадугледжвае. Як і спатканняў. Дазволены толькі медыцынскія перадачы. І тэлефануе дзесьці раз на месяц. Размаўляем прыклада па 5-7 хвілін.

— За такі кароткі час шмат навін не паведаміш…

— Мы Міколу пра сябе амаль нічога і не распавядаем, жывем тым, чым жыве сёння наш сын. І чакаем, што, можа быць, што-небудзь зменіцца да лепшага.

Стараемся падтрымаць яго лістамі, словам, парадай. Ды і проста пачуць голас сына — ужо радасна.

Таксама перавялі на яго рахунак у турме грошы і купілі кнігі, якія сын прасіў — розныя даведнікі, падручнікі па вывучэнні замежных моў…

— Мікола паведаміў, што ў турме вывучае арабскую мову…

— І вучыць яе не першы год. Наколькі мне вядома, у гэтым плане ў сына нядрэнныя вынікі.

Мікола ў свой час вучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе і тады пісаў свае дыпломныя работы на тэмы, звязаныя з Бліжнім Усходам. Таму і пачаў вывучаць арабскую мову.

— Фізічную форму ў турме сын таксама падтрымлівае?

— Наколькі магчыма, бо памер адзіночнай камеры зусім малы. Напрыклад, калі стаць пасярод яе і развесці рукі ў бакі, то можна дастаць амаль да дзвюх сценак. А вось столь высокая — да 5 метраў у вышыню.

Гродзенская турма — гэта ж старая пабудова, яна пачала працаваць яшчэ ў 1820 годзе, таму там і сёння хапае розных экзатычных памяшканняў.

Дарэчы, Мікола на пастаяннай аснове ўжо даўно займаецца ёгай і працягвае гэта рабіць нават у турме.

Чытайце таксама:

Бацька палітвязня Міколы Дзядка: Падтрымкі вельмі не хапае

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
1
мимо проходилл/адказаць/
20.07.2023
Мужчина! Дай Б-г здоровья и выдержки!
2
Герой Беларусі!/адказаць/
20.07.2023
Нас шмат, мы нічога не прабачым, шмат за мяжой са сброяй. Мільёны чакаюць у РБ.

Нават у забітым прапуцінскім лапцестане народ паваліў на вуліцы калі зайшоў прыгожын а у нас усе будзе хутчэй ды лягчэй.


І памятайце, шмат КГБ ды крэмлеботаў спамяць, каб прапіхнуць 3 нарацівы 1) Усе кепска, нічога не будзе, беларусы праігралі "адумаліся". сталі "прарасійскімі". "нармальных меньшасць" 
2) Раскол. (прапіхнуць кагосьці хоць чорта лысага хоць Цапкалу хоць Макара хоць Пазняка хоць Вусава, толькі б у нас не было адзінага прадстаўніка, які перамог на выбарах ды сустракаецца з Байдэнам)
3) "ф біларусі двуязычіе поетому ні надо нічего менять... кто хочет... рускій тоже наш, не убірайте его, а то мы в Белорусссііі протів" (для русакоў гэта вельмі бальная тэма, што рускую мову выганяюць з усіх краінаў)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930