Знайсці
29.06.2023 / 12:082РусŁacБел

«ПВК «Вагнер» больш не існуе». Падаляк пракаментаваў размяшчэнне вагнераўцаў у Беларусі

Па інфармацыі дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, «Вагнер» будзе падзелены на чатыры часткі і большасць наймітаў будзе цалкам адхілена ад удзелу ў вайне.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Фота: УНІАН

ПВК «Вагнер» спыніць сваё існаванне ў ранейшым выглядзе і будзе раздробнена расійскімі ўладамі на некалькі частак. Такім меркаваннем 29 чэрвеня падзяліўся дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк падчас інтэрв'ю на канале «1+1».

Паводле яго слоў, толькі невялікая колькасць вагнераўцаў будзе перакінута ў Беларусь, і яна ніяк не будзе пагражаць Украіне з паўночнага кірунку, бо будзе займацца выключна навучаннем беларускіх сілавікоў і вайскоўцаў.

Сам «Вагнер» пры гэтым збольшага адыдзе пад прамы кантроль расійскіх уладаў. 

«Наяўнасць Прыгожына ў Беларусі не мае ніякага сэнсу, бо ПВК «Вагнер» больш не існуе. Яго кампанія будзе падзелена на чатыры часткі: першая і другая ў асобе пэўнага працэнта радавых вагнераўцаў і вызваленых зэкаў пяройдзе пад кантроль Мінабароны Расіі, трэцяя частка падпіша кантракты з Расгвардыяй, а чацвёртая адправіцца ў Беларусь для навучання мясцовых спецназаўцаў і вядзення спраў у Афрыцы», — заявіў Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, што пасля заканчэння мяцяжу ў Расіі Пуцін прапанаваў ПВК «Вагнер» разам з яго кіраўніком Яўгенам Прыгожыным пераехаць у Беларусь. Вядома, што пад Асіповічамі ставяць вайсковы лагер, але для каго — інфармацыі няма.

Чытайце таксама:

У Белым доме пракаментавалі, ці быў мяцеж «Вагнера» толькі прыкрыццём для яго пераезду ў Беларусь

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

«Яму вельмі страшна, таму гэты дзіўны блізнюк Мядзведзева працягвае гуляць у гэтую гульню». Падаляк пракаментаваў ядзерныя пагрозы Лукашэнкі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
5
дранбургер/адказаць/
29.06.2023
Усе каментуюць тое, чаго няма. Як прыедзе той вагнер у Беларусь, тады i будзеце языкамi ляскаць.
1
даведка/адказаць/
29.06.2023
200 мифических вагнеровцев в своё время повергли в панику весь силовой блок Виктора и Александра Лукашенко.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031