Знайсці
26.06.2023 / 14:503РусŁacБел

Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі

Беларусь не плануе ствараць адзіны порт у Расіі пасля закрыцця праз санкцыі доступу да марскіх партоў у Балтыі, а будзе выкарыстоўваць для экспарту сваіх грузаў сетку марскіх партоў у Расіі. Пра гэта заявіў «РИА Новости» пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Лукашэнка аглядае месца для будаўніцтва порта ў Пецярбургу. Фота: president.gov.by

«Насамрэч я б цяпер не казаў пра нейкі адзін базавы порт для Беларусі. Сёння мы актыўна выкарыстоўваем інфраструктуру 19 расійскіх партоў: ад Санкт-Пецярбурга да Каспія. І мне такая дыверсіфікацыя, калі шчыра, падабаецца. Безумоўна, нам патрэбныя тэрміналы для экспарту таго ж калію або нафтапрадуктаў, як базавых нашых грузаў, але і тут таксама ёсць некалькі варыянтаў: выкарыстоўваць парты ад Санкт-Пецярбурга да Мурманска … Тое, што мы сёння не складаем яйкі ў адзін кошык і не зацыкліваемся на адным базавым, як вы сказалі, порце — гэта, мусіць, правільная стратэгія, і мы будзем яе падтрымліваць», — сказаў амбасадар.

Ён дадаў, што за паўтара года расійскія парты цалкам замянілі для беларускага экспарту парты, якія раней выкарыстоўваліся ў Балтыі.

Між тым раней не аднойчы Лукашэнка і ўрад абмяркоўвалі пытанне стварэння беларускага порта ў Расіі. 

Лукашэнка з 2020 года рабіў гучныя заявы пра ўласныя парты Беларусі на Балтыцы. 

У чэрвені 2022 года ён нават асабіста наведаў нібыта будаўнічую пляцоўку пад Санкт-Пецярбургам. 

Паводле Лукашэнкі, беларускі порт ствараўся ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга Ламаносаве, на беразе Фінскай затокі. Але праз два месяцы гэтае відэа «Пула Первого» зняпраўдзіў сваёй заявай прэм’ер Раман Галоўчанка. Ён заявіў, што будаўніцтва, магчыма, пачнецца да канца 2022 года.

Яшчэ адзін тэрмінал для беларускіх тавараў планавалі пабудаваць у порце Мурманска, на заходнім беразе Кольскай затокі. 

У маі 2023 года беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка рабіў агляд магчымых пляцовак для порта ў Мурманску. 

«Месцы выдатныя. У прынцыпе, можна пачынаць будаваць. Засталося пару вырашыць пытанняў. […] Сёння-заўтра будзем перамовы праводзіць. Падрыхтуем рашэнне і працягнем», — казаў ён.

Чытайце таксама:

Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?

Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3
2
Бобр/адказаць/
26.06.2023
Правильно. Зачем кредиты на это тратить. Спасителю России за заслуги Калининград отделят
26.06.2023
Ты ўжо даўно склаўся ў адзін кошык дакладней - сам стаўшы тым кошыкам. Бо што такое ўвогуле беларуская эканоміка? Правільна - маленькая частка рускай
1
Янка/адказаць/
26.06.2023
Спадар крутой спрабуе зрабіць добрую міну пад час дрэннай гульні. Дыверсіфікація лагістыкі ажно на 19 расейскіх партоў адзначае, што свабодных магутнасцяў у расейских портах пад беларускі калій не хапае і кожная партыя беларускага калію вымушана чакаць свайго "акенца". відавочна, што гэта ўскладняе і падаражае лагістыку. А тэрмінал не будуюць, бо санкцыі ЕЗ могуць у любы момант паралізаваць балтыйскі транзіт белкалія праз дацкія пралівы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031