Знайсці
22.06.2023 / 22:166РусŁacБел

Кампанія OceanGate афіцыйна паведаміла пра гібель людзей, якія знаходзіліся ў батыскафе «Тытан»

Кампанія-ўладальніца зніклага ў Атлантыцы батыскафа «Тытан» OceanGate выступіла з заявай. Згодна з ёй, усе пяць чалавек, якія знаходзіліся ў апараце, што спускаў турыстаў да патанулага «Тытаніка», «на жаль, загінулі», як паведамляе CNN.

Загінулыя ўдзельнікі экспедыцыі. Калаж CNN

Гібель пяці чалавек афіцыйна прызнала таксама і берагавая ахова ЗША.

На борце «Тытана» знаходзіліся брытанскі бізнэсмен Хэміш Хардынг, бізнэсмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын, а таксама заснавальнік кампаніі OceanGate Стоктан Раш і французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Раней у зоне пошуку батыскафа знайшлі абломкі. Спецыялісты вызначылі, што яны адносяцца да знешняй часткі апарата. Пошукі капсулы з людзьмі працягваюцца.

Запасы кіслароду на зніклым батыскафе, па разліках спецыялістаў, скончыліся 22 чэрвеня каля 14:00 па мінскім часе.

Сувязь з батыскафам, які належыць кампаніі OceanGate, знікла 19 чэрвеня праз дзве гадзіны пасля апускання пад ваду. Як мяркуецца, апарат знаходзіцца на глыбіні большай за тры кіламетры.

Чытайце таксама:

У Ла-Маншы знік англійскі плывец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
70
Абуральна
2
1
Факты/адказаць/
23.06.2023
пастрожыць ліцэнзаванне, если б все факты также обнародовались в колхозе котором ты живешь ты бы эту новость даже не заметил бы.
3
Присцилла/адказаць/
23.06.2023
Вася, нет ,больно им не было. Акулы разорвали их уже мертвыми!
0
бояра/адказаць/
23.06.2023
Bubble gum , а сам то как? цветной или профессионал?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031