Знайсці
22.06.2023 / 21:178РусŁacБел

Супраць галоўнага суперніка Эрдагана на выбарах у Турцыі падалі 28 крымінальных іскаў. Ініцыятар большасці з іх — сам Эрдаган

Апазіцыйнаму палітыку Кемалю Кылычдароглу цяпер сумарна пагражае да 110 гадоў зняволення.

Рэджэп Таіп Эрдаган (злева) і Кемаль Кылычдароглу (справа) на бюлетэні падчас прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі. Фота: Emrah Gurel / AP

Асноўны кандыдат ад апазіцыі і галоўны супернік Рэджэпа Таіпа Эрдагана на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі Кемаль Кылычдароглу можа патрапіць у турму праз 28 іскаў, у большасці сваёй пададзеных супраць яго ў суд самім Эрдаганам.

Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла турэцкае выданне Cumhuriyet.

Іскі, пададзеныя Эрдаганам супраць Кылычдароглу, датуюцца не толькі гэтым, але яшчэ і папярэднімі гадамі. У асноўным гэтыя абвінавачанні тычацца «паклёпаў, хлусні і крытыкі» на адрас прэзідэнта Турцыі. Таксама ёсць абвінавачанні ў карупцыі і перавышэнні паўнамоцтваў.

Паводле выдання, дзейны прэзідэнт Турцыі Эрдаган, які ў мінулым месяцы здолеў перамагчы на ​​выбарах у другім туры, цяпер хоча скарыстацца сітуацыяй і «абясшкодзіць» свайго галоўнага суперніка, бо ў таго цяпер пасля выбараў няма дэпутацкай недатыкальнасці.

«Большасць з 28 іскаў, зарэгістраваных супраць апазіцыйнага палітыка, былі ў розныя гады пададзеныя асабіста Эрдаганам. Паколькі Кылычдароглу прайграў выбары і па законе адначасова не мог разам з гэтым быць кандыдатам у дэпутаты парламента, то цяпер у яго няма дэпутацкай недатыкальнасці і яго можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. За ўсе іскі палітыку сумарна пагражае да 110 гадоў пазбаўлення волі», — піша выданне Cumhuriyet.

Пры гэтым, як запэўнівае адвакат Кылычдароглу, рызыка ператварэння гэтых іскаў у рэальныя крымінальныя справы нізкая, аднак, «улічваючы палітызаванасць судоў у Турцыі, чакаць можна чаго заўгодна».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што «выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, не як у ЗША»

Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO

Трамп можа выратаваць сябе ад турмы, калі выйграе выбары — СМІ

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24
0
Эрдаган = Фашыст/адказаць/
22.06.2023
У Турцыі нават Вікіпедыя заблакіравана
2
Андрей /адказаць/
23.06.2023
Мужик года))
23.06.2023
Суайчыньнікі мяне ізноў замінусілі, мяркую, бо ня любяць Трампа, і нават атаясамляюць яго з Лукашэнкам. Я, канешне, далёкі да любові да Трампа, аднак, сябры, ну нельга з палітычных прычынаў перасьледаваць нявінаватага чалавека. Вы скажаце, што ён вінаваты, што нядбайна захоўваў дзяржаўную таямніцу. Аднак, сябры, вы ж, падазраю, лічыце сябе дэмакратамі, як і перасьледуючая Трампа партыя. Ну якія могуць ў дэмакрата быць ад людзей, ад народа таямніцы?! Хіба ў несапраўднага, такога, хто адно прыкрываецца слоўцам «дэмакрат», а насамрэч прыхільнік белае косткі – намэнклятуры. Браткі, вашая пазыцыя, калі вы лічыце сябе дэмакратамі і падтрымліваеце Трампаў перасьлед праз, няхай ненаўмыснае і нат нязьдзейсьненае, пашырэньне намэнклятурнае эзатэрычнае веды сярод народу, непасьлядоўная і сабе самой супярэчная.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031