Знайсці
22.06.2023 / 16:165РусŁacБел

Галоўчанка паведаміў аб праблемах з рэалізацыяй малочнай прадукцыі: на складах амаль на паўмільярда даляраў

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што ў Беларусі ўзнікла праблема са збытам некаторых відаў малочнай прадукцыі, як паведамляе БелТА.

Па словах Галоўчанкі, на складах сабралася прадуктаў амаль на 400 млн даляраў. Прычынамі, па якіх склалася такая сітуацыя, ён назваў змяненне цэн на замежных рынках і павелічэнне вытворчасці аналагічных тавараў у Расіі.

«Але спецыялісты кажуць, што гэта не трагічна, з'ява часовая: цана на кітайскім і наогул на азіяцкім рынку пачала расці. А ў цэлым мы працуем над змяненнем нашай стратэгіі развіцця малочнай і малакаперапрацоўчай прамысловасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

У адказ Лукашэнка параіў «не зацыклівацца» на адным-двух рынках, пашыраць геаграфію паставак і, напрыклад, пачаць экспарт у Зімбабвэ. «Ім дзетак няма чым карміць. І я паабяцаў, што мы ім дапаможам», — сказаў Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

З-за засухі ў Беларусі загінулі збожжавыя на 37 тысячах гектараў

Кіраўнік «Гарызонта» кажа, што беларускі ноўтбук ужо прадаецца ў 18 краінах свету. Але адшукаць яго атрымалася толькі ў Расіі

У Беларусі забаранілі прадаваць тры віды алею расійскай вытворчасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Freddy /адказаць/
22.06.2023
передайте в колонии заключенным. 
0
Нпеерм/адказаць/
22.06.2023
Галоўчанка вам нуль талераў нуль цэнтаў. Едзьце ў масковію і качанаву прыхапіце для сустрэчы з януковічам.
0
Юзік/адказаць/
23.06.2023
Пры такіх цэнах не дзіўна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031