Знайсці
21.06.2023 / 14:223РусŁacБел

У Фінляндыі могуць забараніць распальваць вогнішчы на Купалле

Гарачае і сухое надвор'е прывяло да таго, што практычна па ўсёй Фінляндыі дзейнічаюць папярэджанні аб лясных пажарах, падчас якіх распальваць адкрыты агонь забаронена.

Фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе Метэаралагічны цэнтр Фінляндыі, гарачыя дні ў пачатку чэрвеня прывялі да таго, што практычна па ўсёй краіне дзейнічаюць папярэджанні аб магчымых лясных пажарах. Паводле ацэнак сіноптыкаў, сітуацыя наўрад ці паспее змяніцца да Юхануса (Купалле), піша Yle.fi.

Юханус, ён жа дзень cярэдзіны лета, у гэтым годзе пройдзе ў суботу 24 чэрвеня. Гэта вялікае свята ў краінах Балтыі і Паўночнай Еўропы.

У гэты дзень папярэджанні аб лясных пажарах дзейнічаюць амаль ва ўсіх рэгіёнах. Гэта азначае, што распальванне адкрытага агню забаронена.

На інтэрнэт-старонках Метэацэнтра можна знайсці карту ў рэжыме рэальнага часу, якая паказвае, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні на распальванне вогнішчаў, але сітуацыя можа абнавіцца да Юхануса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
Дундурс/адказаць/
21.06.2023
Я таксама ня буду распальваць вогнішча пасьлязаўтра, на Ліга. Гэта рэальна небясьпечна ў такое сьпякотнае надвор'е, нават уначы. Народ тут часам на пляжы распальвае, кшталту адзін пясок наўкол, камяні, ды й мора ж побач. Ведаеце, іншым часам так, бывала й прахалодна, і з ападкамі, такой парою, можна было й распаліць там, на пяску, але не цяпер. Там жа лес у 50-ці метрах, аж хрусьціць, які сухі, іскры даляцець да яго проста, а ўсе нападпітку, ніхто й не зрэагуе. Не.
21.06.2023
Tut ni raspalis...adrazu palicyja pryedze...Ranei prosta zauvagu rabili....Zaraz moguc i zamknuc...
0
Казік/адказаць/
21.06.2023
Ну хоць папараць-кветка завяжацца ў папараць-яблык. Ато зрываюць увесь час
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031