Знайсці
20.06.2023 / 16:063РусŁacБел

Саліст расійскага гурта «Несчастный случай» запісаў відэавыбачэнне паліцэйскаму, якому паказаў «непрыстойны жэст» пасля сарванага канцэрта

Аляксей Кортнеў сказаў, што шкадуе аб тым, што адбылося, і ўжо папрасіў прабачэння перад паліцэйскім асабіста. Запіс выкладзены ў інстаграме.

Аляксей Кортнеў у дзіцячай бальніцы. Фота: Міхаіл Цярэшчанка / pravmir.ru

56-гадовы Кортнеў займае антываенную пазіцыю, паслядоўна крытыкуе расійскія ўлады за вайну ва Украіне. Некалькі канцэртаў яго групы было адменена. У лютым канцэрт у Новасібірску быў сарваны супрацоўнікамі паліцыі і МНС пад падставай задымлення ў суседнім памяшканні.

Пасля зрыву выступу Кортнеў быў затрыманы. Тады ён паказаў паліцэйскаму жэст, за які цяпер выбачаецца. Супраць музыкі была заведзена крымінальная справа па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, піша расійская служба «Радыё Свабода».

У Следчым камітэце расследаваннем здарэння займаўся аддзел асабліва важных спраў. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да года папраўчых работ.

Кортнеў называў пераслед незаслужаным.

Чытайце таксама:

«Любімы гурт Пуціна» за час вайны атрымаў ад уладаў велізарныя грошы. Гэта больш, чым за папярэднія восем гадоў

У Казахстане адмянілі канцэрт Рыгора Лепса пасля таго, як ён паабяцаў плаціць па мільёне расійскіх рублёў за кожны падбіты ўкраінскі танк

У Бішкеку адмянілі канцэрт «Бі-2»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8
6
незаслуженая неконтуженая/адказаць/
20.06.2023
У Следчым камітэце расследаваннем здарэння займаўся аддзел асабліва важных спраў. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да года папраўчых работ.

ну правильно - хай хоть немного поработае штоле
0
Янка/адказаць/
20.06.2023
Аддзел асабіста важных спраў...
Падаецца, што спадаром Кортнявым сур'ёзна заняліся. І кур'ёзная на першы погляд нагода - гэта толькі пачатак. Застаецца з'язджаць.
20.06.2023
Znaisou zabavu ! Ni treba pakazvac paliceiskim *zesty* tym bole-NEPRYSTOINYJA !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031