Знайсці
20.06.2023 / 14:573РусŁacБел

Модзі заявіў, што Індыя не нейтральная ў пытанні канфлікту Масквы і Кіева

Індыя выступае за дыялог і мірнае ўрэгуляванне канфлікту Расіі і Украіны, а зусім не займае нейтральную пазіцыю, заявіў у інтэрв'ю The Wall Street Journal прэм'ер-міністр краіны Нарэндра Модзі.

Нарэндра Модзі. Фота: Manish Swarup / AP Photo

Нью-Дэлі, які падтрымлівае цесныя сувязі з Масквой, у тым ліку ў сферы ўзбраенняў і энерганосьбітаў, не выступаў з крытыкай Расіі за ўвод войскаў на Украіну і не падтрымаў рэзалюцыю ААН з асуджэннем ваенных дзеянняў, адзначае выданне. Некаторыя краіны Захаду не ўхваляюць Індыю за такі падыход, але, на думку Модзі, падобныя погляды нешырока распаўсюджаныя ў ЗША, піша РБК.

«Я думаю, што пазіцыя Індыі добра вядомая і зразумелая ўсяму свету. Вы можаце быць упэўненыя, што найвышэйшым прыярытэтам Індыі ёсць мір», — сказаў ён.

«Некаторыя кажуць, што мы нейтральныя. Але мы не нейтральныя. Мы на баку міру. Усе краіны павінны паважаць міжнароднае права і суверэнітэт іншых дзяржаў», — дадаў Модзі, падкрэсліўшы, што канфлікты трэба вырашаць з дапамогай дыпламатыі і перамоў, а не ваенных дзеянняў.

Чытайце таксама:

Трамп распавёў, як ягоная размова з Пуціным нібыта адтэрмінавала ўварванне РФ ва Украіну на некалькі гадоў

Байдэн выступіў супраць спрашчэння патрабаванняў для ўступлення Украіны ў НАТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
1
Моби/адказаць/
20.06.2023
Занимайся йогой. Сейчас не время дипломатии. Да и дипломатия никогда не была справедливым инструментом. Чтобы понимать позицию страны, она должна сказать кого поддерживает в конфликте и кто не прав. А такое «за мир», как и «против войны»: хитро и трусливо.
1
Жмяк/адказаць/
20.06.2023
Рабаўнік: прадае скрадзенае. Барыга, які набывае скрадзенае і прадае рабаўніку нож: "я цалкам на баку закону. Красці - гэта харам..."
0
Ёсік/адказаць/
20.06.2023
Краіны, якія маюць на сваіх тэрыторыях непаразуменьні, Кітай, Індыя, Турцыя, Пакістан ды іншыя, ім вельмі цяжка выступаць з асуджэньнем Расеі, бо яны выглядаюць з боку такімі жа агрэсарамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031