Знайсці
12.06.2023 / 17:1415РусŁacБел

Латушка прызнаўся, што сам зліў «чорны спіс» артыстаў для публікацыі, калі быў міністрам

У інтэрв'ю ютуб-каналу супольнасці «Сумленныя людзі» колішні міністр культуры Беларусі Павел Латушка паведаміў, што ў тыя часы менавіта ён непасрэдна паспрыяў таму, каб спіс артыстаў, якім была забаронена гастрольная дзейнасць у Беларусі, стаў вядомы грамадскасці.

Павел Латушка. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Ён быў раней перададзены ў інтэрнэт. Магу нават прызнацца, што копію гэтага спіса я перадаў тым людзям, якія пазней яго апублікавалі», — заявіў Латушка.

Цяперашні намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення таксама дадаў, што спіс складаўся ў Адміністрацыі Лукашэнкі, яго раздавалі там у раздрукаваным выглядзе на нарадзе. У аблвыканкамы і буйныя дзяржустановы рассылалі ў выглядзе даручэння Адміністрацыі.

Латушка мяркуе, што спіс складалі супрацоўнікі КДБ, а ў Адміністрацыі яго курыравала сумна вядомая чыноўніца ад культуры Ірына Дрыга. 

Сам Латушка, які быў міністрам культуры ў 2009—2012 гадах, нібыта выступаў супраць абмежаванняў для артыстаў, а пазней публічна заклікаў скасаваць «чорныя спісы».

Чытайце таксама:

«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх

Латушка: Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была бы ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
12.06.2023
Raisa, дарэчы, ёсьць такі гурт, каб не збрахаць, познаньскі, Strachy Na Lachy. Паўзіраўся на вашае імя, прыгадаў іхую вясёлую песеньку, зараз паслухаю вось. Дзякуй, што наштырхнулі, няхай сабе і мімавольна)
2
Казік/адказаць/
12.06.2023
ага, сысці ў адстаўку, саступіўшы месца больш лаяльным, альбо застацца на месцы і хоць мінімальна прасоўваць здаровыя ідэі і прытармажваць шкодныя і злачынныя? Адстаўка працуе ў дэмакратычных краінах. У дыктатуры толькі партызанка.
1
Якая мова?/адказаць/
13.06.2023
mikola, Na kirylicy vaš kamientar jość «Здраднік! А па віду- ні сказасг». Heta biessensoŭna. Heta nie pa-biełarusku. Vučycie movu, šanujcie movu, pišycie pravilna.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031