Знайсці
11.06.2023 / 23:4116РусŁacБел

Актывіст Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў, якога апошнім часам некалькі разоў кідалі на суткі, пакінуў Беларусь.

Ілля Міронаў. Фота: фэйсбук Міронава

«Мае дарагія сябры, добры вечар! Можаце мяне павіншаваць, я паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам дзякуй за словы падтрымкі! Моцна цісну вашы рукі», — напісаў актывіст у фэйсбуку.

Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2000 лістоў палітвязням. Ён таксама пісаў скаргі — на прапагандыстаў Андрэя Мукавозчыка і Рыгора Азаронка, лукашысцкі тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы». Але Міністэрства інфармацыі ніякіх парушэнняў не пабачыла.

Чытайце таксама:

«Не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды СМІ». Мінінфарм не пабачыў парушэнняў закона ў Мукавозчыка, Азаронка і «Жоўтых зліваў»

Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры

Іллю Міронава пакаралі суткамі за лайк 2020 года

Ілля Міронаў: Мне прысніўся нейкі кашмар, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
0
Гомля/адказаць/
12.06.2023
Вы што ня ведаеце як гэта робіцца, Пытанне чаму раней не паказалі справу? Спрабавалі выхаваць суткамі?
0
Тожэ Агент/адказаць/
12.06.2023
Гомля, як там у Вялікабрытаніі, Кастусь?
12.06.2023
Хітры мусарок, ну, як маеце запыт, каб за вас рэпэртуар тэатру, музыкі і колер фіранак, розныя міністры вызначалі, дык мецьмеце. Несумненна, вы прызначыце ў міністэрства скокаў і спеваў палымяных рэвалюцыянэраў, чые густы цалкам супадацьмуць з вашымі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031