Знайсці
11.06.2023 / 22:4218РусŁacБел

Прапаганда знайшла вінаватых у чэргах пад школай у Новай Баравой

У школу ў «Новай Баравой» сёння выстраілася чарга з бацькоў. Разбірацца на месца прыехалі чыноўнікі і прапагандысты.

Фота: pristalica.by

Што здарылася? У «Школу будучыні», што ў Новай Баравой, сваіх дзяцей хочуць запісаць многія бацькі. Аднак колькасць месцаў для першакласнікаў абмежаваная — 150. Запіс пачнецца ў панядзелак. Каб трапіць у лік гэтых шчасліўчыкаў, бацькі пачалі дзяжурыць пад школай яшчэ на выходных і самастойна складаць спіс па жывой чарзе.

У нядзелю туды прыехалі намесніца начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Наталля Міхадзюк і намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце школы №1 в. Копішча Святлана Янковіч.

Відэа візіту выклала «Мінская праўда» ў свой тэлеграм-канал.

«А як вы арганізаваліся, вось мне цікава?» — пытае прыдзірліва адна з чыноўніц.

Дзяржаўнае выданне «Прысталічча» піша:

«Пакуль бацькі чакалі пераклічкі, якая праводзіцца кожную гадзіну, нам удалося даведацца, хто стаў ініцыятарам у арганізацыі чаргі. Як выявілася, яны ж і вядуць спіс чаргавікоў. Іх складана было б знайсці ў гэтым натоўпе, калі б не іх чорны мінівэн, да якога ўсе падыходзяць ў пачатку кожнай гадзіны.

Спытаеце: для чаго? Адказ просты: так званыя верхаводы запісваюць прозвішчы бацькоў будучых першаклашак, а таксама прызначаюць ім свой індывідуальны нумар».

Фота: pristalica.by

Дзяржаўная прэса не забылася ўпікнуць і мікрараён:

«Нагадаем, у 2020 годзе Новая Баравая стала рассаднікам бчб-сімволікі і пратэсных поглядаў. Мясцовыя жыхары ганілі ўлады і адкрыта негатыўна выказваліся супраць дзяржавы, а таксама існай сістэмы адукацыі, называючы яе ідэалагізаванай. Пры гэтым у прыватныя школы, нягледзячы на гучныя лозунгі, сваіх дзяцей ніхто не павёў».

Гэта заведама хлуслівая інфармацыя: практычна ўсе прыватныя школы ў Беларусі былі закрытыя за 2021-2022 гады, выключэнне зрабілі для дарагой школы ў Драздах, якую звязваюць з Ірынай Абельскай.

Наталля Міхадзюк патлумачыла, што спіс, які складаюць людзі самастойна, не можа быць дакументам, а прыём у школу пачнецца заўтра.

Што да 150 месцаў на школу, то яна апісала сітуацыю:

«У студзені мы праводзілі ўсенавуч. Так, мы высветлілі, што тут пражываюць 150 дзяцей ва ўзросце 6 гадоў, якія могуць у гэтым годзе пайсці ўжо ў 1-ы клас у гэтую ўстанову адукацыі, а пра астатніх мы яшчэ не ведаем. З заўтра пачнём збіраць новую інфармацыю, будзем бачыць, колькі ўсяго тут пражывае дзяцей ва ўзросце 6-7 гадоў. Пастараемся даць месца ўсім, але нельга забываць і пра матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы школы».

Чытайце таксама:

«Гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца». У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
100
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
43
0
Глузд/адказаць/
12.06.2023
Глузд, дык а чаго мінусуеце? Растлумачце мне калі ласка - навошта не жыхары НБ пруць сваіх дзяцей у гэтую школу? Вам здаецца яна лепшая чым вашая? Дык купіце сабе кватэру ў НБ.
0
Прапагадысты - не на жарт хворыя на галаву людзі/адказаць/
12.06.2023
А для чаго ў прынцыпе іх шукаць, людзі проста хочуць уладкаваць дзяцей у школу вось і ўсе.
0
Сашка 3% 4 IQ/адказаць/
12.06.2023
Для тых хто забыў
у Новай баравой саша3% набраў 5%
5 % ахахахахахаха
ў сухарава 10% на сумленным УІК
АхахАХАХАХАХАХААХАХ
вось вам і 80% 

Так што дазваляю вам называць яго САША10%, а то ен абразіцца 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031