Знайсці
11.06.2023 / 21:3219РусŁacБел

У гарадах Беларусі прайшлі шматлюдныя працэсіі Божага Цела ФОТЫ

У нядзелю 11 чэрвеня па вуліцах Мінска прайшла традыцыйная эўхарыстычная працэсія. Фотарэпартаж публікуе Catholic.by. Працэсіі прайшлі і ў іншых гарадах.

Фота тут і далей: Catholic.by

Раніцай духавенства і вернікі з усіх парафій беларускай сталіцы сабраліся каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

На палявым алтары, усталяваным побач з залатагорскай святыняй, адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне маліліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама больш за два дзясяткі душпастыраў, якія нясуць служэнне ў сталіцы, у тым ліку і з грэка-каталіцкай супольнасці.

Працэсія з Залатой Горкі рушыла ў бок плошчы Перамогі. На пачатку шэсця неслі крыж, далей ішлі мужчыны з касцёльнымі харугвамі, а таксама прадстаўнікі каталіцкіх рухаў і супольнасцяў са сваёй сімволікай. Дзеці ў белых строях неслі падушачкі з рэлігійнай атрыбутыкай.

Чатыры святары неслі трон з усталяванай на ім манстранцыяй з Целам Хрыста, перад якім дзяўчынкі пасыпалі пялёсткі кветак са словамі малітвы.

У працэсіі ішлі шматлікія вернікі, многія — цэлымі сем’ямі, у тым ліку з маленькімі дзецьмі. Людзі маліліся, спявалі псалмы і рэлігійныя спевы, праслаўляючы імі Бога.

Калі працэсія выйшла на плошчу Перамогі, духавенства з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прайшло на цэнтр, да манумента, дзе побач з Вечным агнём быў усталяваны другі алтар, а ўсе астатнія ўдзельнікі засталіся на ходніках.

Перайшоўшы па мосце цераз Свіслач, удзельнікі працэсіі скіраваліся па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, дзе быў усталяваны трэці алтар. Там, каля палаца Рэспублікі, у ганаровай варце перад Езусам у Эўхарыстыі стаялі юныя ўдзельнікі каталіцкага скаўцкага руху ў сваёй адметнай форме і са штандарам, на якім змешчаная выява скаўцкай лілеі — сімвала Маці Божай на фоне крыжа.

Апошні, чацвёрты алтар быў падрыхтаваны каля мінскага кафедральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Цэнтральны фасад галоўнай святыні архідыяцэзіі ўпрыгожвала копія абраза Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, 25-годдзе з часу каранацыі якой адзначаецца сёлета.

На заканчэнне арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказаў падзяку ўсім удзельнікам працэсіі, перадусім прадстаўніку Папы Францішка ў нашай краіне нунцыю Антэ Ёзічу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
89
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
2
1
бес,,смертен/адказаць/
13.06.2023
mikola ramanau, альцгеймер на секундочку покинул вас:ь?) и вы вспомнили...
ці прачыталі на шос-тым фото

Минск-Мєнєск ?
0
Каталіцкая царква ў Беларусі - ў 100 разоў блідэй да беларусаў/адказаць/
13.06.2023
Чаркашкварка, католікі - супраць, шмат іх святароў было арэштава і катуюць!!!
І ў расейскай царкве(секце КДБ) у адрозненні ад каталіцкай - нічога няма на беларускай мове
0
Старобілорус/адказаць/
14.06.2023
Мѣньскъ = Міянеск, а ні Менеск. Хто дозволіл дыфтонкг выкідаті, а? новабеларусы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031