Знайсці
11.06.2023 / 19:379РусŁacБел

Экс-музыка «Сяброў» расказаў, што выразаныя ім абразы сталі міратачыць

Экс-музыка «Сяброў» Анатоль Шчытоў паказаў абразы, якія выразае з дрэва, і падзяліўся, як на гэта захапленне яго выпадкова наштурхнуў лідар ансамбля Анатоль Ярмоленка.

Ярмоленка і Шчытоў сябруюць сем'ямі больш за паўстагоддзя. Фота: кадр відэа

Анатоль Шчытоў быў адным з першых музыкаў «Сяброў». А праз гады некалі бас-гітарыст і бэк-вакаліст у папулярным беларускім ВІА стаў іканапісцам і ўвайшоў у Саюз мастакоў Расіі. Вядома, што Шчытоў стварае разьбяныя абразы. Разьбой па дрэве ён заняўся яшчэ ў 1979 годзе, а на рахунку Анатоля больш за 300 работ. Яго арыенцірам у творчасці стаў вядомы скульптар Сяргей Канёнкаў.

Разьбяныя іконы Анатоля Шчытова і яго сям'і. Фота: кадр відэа

Музыка быў у эфіры тэлеканала «Звезда», як піша «Камсамольская праўда». У тэлеэфіры Шчытоў распавёў, што ва ўласнай майстэрні працуе не толькі ён, але і яго дзеці. А яшчэ Анатоль падзяліўся тым, як прыйшоў да гэтай творчасці. Падчас гастроляў «Сяброў» у Краснадары Ярмоленка запрасіў Шчытова ў нумар і паказаў толькі што набыты абраз.

«На ложку стаяў прыхінуты да сцяны абраз. На мяне гэта зрабіла такое ўражанне велізарнае, што я стаяў на каленях (ложак нізкі) каля гадзіны. Я стаяў, глядзеў — для мяне гэта было проста чароўна», — падзяліўся Шчытоў.

Абразы сямейнай майстэрні Анатоля Шчытова захоўваюцца ў музеях і храмах. Фота: кадр відэа

Таксама ён расказаў, што па вяртанні з гастроляў выразаў маленькую фігурку з дрэва, якую падарыў свайму цёзцы — Ярмоленку. Гэта быў дэбют Шчытова ў мастацтве. Цяпер жа, кажа ён, працы яго сямейнай майстэрні знаходзяцца ў музеях, цэрквах, манастырах і прыватных калекцыях. Але гэта яшчэ не ўсё.

— Два абразы ў нас міраточаць. Гэта кажа пра тое, што Бог дакрануўся да таго, што мы робім, — падзяліўся музыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
3
0
Железный Дровосек /адказаць/
11.06.2023
сибры = русский мир. А также русский калхоз и провинциальный совок.
0
Эннот/адказаць/
12.06.2023
Пока на дисплее смотрел фото этих икон — мой макбук замироточил! Ну думаю чудо! Ан нет ,принюхался ,а это я Хеннеси случайно пролил.
12.06.2023
Падчас гастроляў «Сяброў» у Краснадары Ярмоленка запрасіў Шчытова ў нумар і паказаў толькі што набыты абраз.
«На ложку стаяў прыхінуты да сцяны а

гэта што зараз было?
каминг аут?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031