У Смаргонскім раёне больш за суткі шукалі пенсіянера, а ён не хацеў, каб яго знайшлі
Недалёка ад аграгарадка Лылойці Смаргонскага раёна 8 чэрвеня ратавальнікі МНС знайшлі ў лесе 67-гадовага Леанарда Маслоўскага, які знік больш за суткі да гэтага. Але аказалася, што паратунку мужчына не чакаў і адмыслова ад яго хаваўся, паведамляе Kraj.by.
Пажылы мужчына раніцай 7 чэрвеня выйшаў з дома сумеснага пражывання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» у Лылойцях, у якім знаходзіўся з лістапада 2022 года.
Пошукі Леанарда Маслоўскага вялі ратавальнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, а каля 20:00 да іх далучыліся восем валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл. Паўночны захад».
Усю ноч да 4 гадзін раніцы яны прачэсвалі наваколлі Лылойцяў — абследавалі лесапалосы, меліярацыйныя каналы, возера па перыметры і закінутыя будынкі. І толькі днём, недзе апоўдні, супрацоўнікі РАНС знайшлі пенсіянера ў лесе прыкладна за кіламетр ад аграгарадка.
«Мы прачэсвалі тое месца, дзе мужчыну сёння знайшлі ратавальнікі. Ён відавочна разумеў, што яго шукаюць, і не хацеў, каб знайшлі. Думаю, што Маслоўскі спецыяльна не адгукаўся на крыкі, хаваўся ў лесе», — сказаў выданню каардынатар валанцёрскага атрада.
Пасля таго, як пенсіянера знайшлі, яго агледзелі медыкі, але ў іх дапамозе ён патрэбы не меў.
Чытайце таксама:
У Любанскім раёне два чалавекі ўпалі ў сяміметровы калодзеж
У Магілёве 6-гадовы хлопчык з кацянём у руках зваліўся з лесвіцы. Дзіця ў цяжкім стане
Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды






"Счастный порекомендовал изучить вопрос перехода котельной с твердотопливного отопления на электрическое, что в последующем положительно повлияет на снижение финансовых затрат. Также обратил внимание на организацию благоустройства территории филиала, в частности, есть необходимость в замене ограждения территории."
ага - на з калючым дротам ̷и̷ ̷е̷г̷о̷ ̷к̷ ̷э̷л̷е̷т̷р̷и̷ч̷е̷с̷т̷в̷у̷ ̷п̷о̷д̷к̷л̷ю̷ч̷и̷т̷ь̷, каб ніхто не збег з такога ТепЛАГа дому