Знайсці
08.06.2023 / 07:272РусŁacБел

Аперацыя па выдаленні кілы ў Папы Рымскага прайшла паспяхова

Аперацыя праходзіла пад агульным наркозам, доўжылася тры гадзіны і прайшла без ускладненняў. Пантыфік ужо знаходзіцца ў сябе ў палаце.

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP

86-гадоваму Папу Рымскаму Францішку ў сераду днём паспяхова правялі аперацыю па выдаленні кілы ў бальніцы Джэмелі ў Рыме, як піша Бі-бі-сі.

Як паведаміў Ватыкан, аперацыя праходзіла пад агульным наркозам, доўжылася тры гадзіны і прайшла без ускладненняў. Пантыфік ужо знаходзіцца ў сябе ў палаце.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Ватыкана Матэа Бруні, кіла выклікала болі, таму дактары прынялі рашэнне выдаліць яе.

«Знаходжанне ў медыцынскай установе будзе доўжыцца некалькі дзён, каб забяспечыць нармальнае пасляаперацыйнае аднаўленне», — дадаў Бруні.

У апошнія гады пантыфік сутыкнуўся з шэрагам праблем са здароўем і выкарыстоўвае кій і інвалідны вазок праз пастаянны боль у калене.

У аўторак Папа наведаў гэтую ж рымскую бальніцу для планавага агляду.

У сакавіку ён правёў тры дні ў бальніцы для лячэння лёгачнай інфекцыі, а ў 2021 годзе правёў 10 дзён у бальніцы пасля таго, як яму выдалілі частку тоўстай кішкі.

У мінулым месяцы пантыфік адмовіўся ад сваёй пятнічнай аўдыенцыі праз павышаную тэмпературу.

Але нягледзячы на праблемы са здароўем, у Папы па-ранейшаму шчыльны графік, і ў жніўні ён павінен наведаць Партугалію і Манголію.

«Вы кіруеце Касцёлам не каленам, а галавой», — сказаў пантыфік летась, адкінуўшы магчымасць пакідання пасады.

Чытайце таксама:

«І тут я выйшаў з сябе». На блаславенне Папы Францішка прынеслі сабаку

Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом

Папа Рымскі Францішак лічыць, што падзеі ва Украіне з'яўляюцца «сусветнай вайной»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.06.2023
«Вы кіруеце Касцёлам не каленам, а галавой», — сказаў пантыфік летась

летась - гэта калі яго запрашала Украіна прыехаць, але ён не змог з-за болю ў калене? але боль у калене не перашкодзіла наведаць з'езд у Казахстане, дзе прысутнічаў прадстаўнік рпц і веніамін
08.06.2023
"Валодзя, не спіш?"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера