Знайсці
29.05.2023 / 14:171РусŁacБел

Музычны каталог Queen можа быць прададзены за ашаламляльную суму — CNN

Крыніца агенцтва CNN назвала суму, за якую можа быць прададзены каталог песень культавага музычнага гурта Queen разам з аўтарскімі правамі. Гэты кошт можа стаць самым высокім у гісторыі продажаў музычных каталогаў.

Культавы брытанскі музыкальны гурт Queen. Фота: Wikimedia Commons

Неўзабаве песні вядомага ва ўсім свеце гурта Queen і наогул усе работы музыкальнага калектыву могуць быць прададзеныя за касмічныя грошы. Пра гэта 28 мая паведаміла агенцтва CNN са спасылкай на сваю крыніцу.

Сцвярджаецца, што перамовы аб набыцці каталога Queen разам з ўсімі правамі на песні гурта ўжо ідуць паміж кампаніямі Universal Music Group і Disney Music Group (якая цяпер валодае каталогам), а сама здзелка будзе завершаная цягам аднаго месяца.

Крыніца сцвярджае, што кошт такой пакупкі можа складаць больш за адзін мільярд даляраў.

Калі інфармацыя CNN акажацца праўдзівай, то гэтая сума стане самай высокай, за якую калі-небудзь быў прададзены музычны каталог любога гурта.

«Несумненна, агульная сума ў больш за мільярд даляраў за музыку Queen такая высокая збольшага дзякуючы фільму «Багемская рапсодыя», які выйшаў у 2018 годзе і атрымаў прэмію «Оскар», тым самым проста адрадзіўшы папулярнасць гэтага музыкальнага гурта», — расказала неназваная крыніца агенцтва CNN.

Брытанскі музыкальны гурт Queen — адзін з самых культавых і папулярных гуртоў за ўсю гісторыю рок-н-рола. Дыскаграфія Queen налічвае 6 канцэртных і 15 студыйных альбомаў, песні з якіх займалі першыя месцы ў чартах многіх краін свету. 

Чытайце яшчэ:

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

У Botanic Project выйшаў новы альбом

Джэй Ло, Metallica, Depeche Mode. Самыя чаканыя альбомы 2023 года

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.05.2023
Nihai pradaiuc ! Geta nekali byu lepshy GURT !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера