Уначы па Украіне зноў быў нанесены ўдар «Шахедамі» і ракетамі
Расія, як і папярэдняй ноччу, нанесла ўдар па Украіне беспілотнікамі-камікадзэ. Пад пагрозай удараў «Шахедаў» былі ўсходнія і цэнтральныя вобласці: Сумская, Харкаўская, Запарожская, Чаркаская. Паветраная трывога была абвешчаная таксама ў Днепрапятроўскай і Чарнігаўскай абласцях. Быў налёт і на Кіеў, піша Бі-бі-сі.
Карта паветраных трывог
Акрамя таго, паведамлялася пра пагрозу ўдару крылатымі ракетамі з расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў: чатыры з іх былі ў паветры.
Так, у Кіеве быў чутны моцны выбух.
Маніторынгавыя каналы паведамлялі аб адной крылатай ракеце, якая ляцела ў напрамку Кіеўскай вобласці з поўдня.
Быў нанесены ўдар па Дняпры. Там была серыя выбухаў.
«Нічога не выкладвайце», — нагадаў суграмадзянам мэр Дняпра Барыс Філатаў.
Украінскія ўлады і вайскоўцы лічаць, што публікацыя фота і відэа месцаў пападання ракет або беспілотнікаў, як і працы СПА, можа дапамагчы ворагу.





