Знайсці
25.05.2023 / 16:432РусŁacБел

Да палітвязня Уладзіміра Гундара, які аглух у карцары, часткова вярнуўся слых

З 29 красавіка па 6 мая палітзняволенага Уладзіміра Гундара ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасля выхаду яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Фота: СБ

Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзіміру выклікалі ларынголага з паліклінікі. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку.

Выкліканы доктар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Спагнанне Гундару вынеслі яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі праз адсутнасць вольнага месца.

Уладзіміру прысудзілі 20 гадоў калоніі. Ён праходзіў па «справе Аўтуховіча». Цяпер ён знаходзіцца ў гродзенскай турме.

Чытайце таксама:

Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды 12 фігурантам справы

«Есць усё, не можа набыць туалетную паперу». Як цяпер жыве Мікола Аўтуховіч — палітвязень з рэкордным палітычным прысудам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
25.05.2023
Pakul adsjadzic Uves termin=Slyh verneca !
0
Woodoo Cult /адказаць/
25.05.2023
mikola, убей себя об стену! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930