Знайсці
23.05.2023 / 20:413РусŁacБел

На затрыманага ў Маскве за шарыкі са сцягам беларуса завялі адміністратыўку

На грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў Маскве за запуск паветраных шароў з бела-блакітна-белым сцягам, завялі адміністрацыйную справу і склалі пратакол аб дробным хуліганстве, паведаміў тэлеграм-канал «Avtozak.Live».

Бела-блакітна-белы сцяг, які цяпер лічыцца сцягам расійскай апазіцыі, быў запушчаны 22 мая ўвечары над маскоўскім раёнам Чартанава. Мясцовыя жыхары знялі сцяг з паветранымі шарамі на відэа. Таксама падобны сцяг бачылі ў небе побач з МДУ.

Следчыя праз відэа хутка адсачылі магчымых падазраваных і затрымалі іх. Імі аказаліся 24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй. 

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
Цяжар адэкватнага чалавека ў Мордары/адказаць/
24.05.2023
Мужык!!!! дэмакратычным расеянам значна больш цяжка чым беларусам, таму што у нас лукашысты - маргіналы - якім нават у кампаніі сорамна сказаць каго яны падтрымліваюць.

А ў іх наадварот, акіян оркаў-фашыстаў-імперцаў-камуністаў сярод якога невялічкія астраўкі адэкватнасці
0
Зоська/адказаць/
24.05.2023
Гэта што за іннавацыі? Раней звычайна за рукі затрымлівалі...
0
б-б-б/адказаць/
24.05.2023
Бела-блакітна-белы сцяг, які цяпер лічыцца сцягам расійскай апазіцыі,

ён жа сцяг вейшнорыі? прыдуманы ў крамлі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930