Знайсці
22.05.2023 / 20:162РусŁacБел

У Мінску збіраюцца выдаць дзве незвычайныя кнігі пра Скарыну

У выдавецтве «Тэхналогія» неўзабаве выйдзе дзве незвычайныя кнігі пра Францішка Скарыну: для дзяцей — з займальнымі заданнямі, для дарослых — у выглядзе даследавання вядомага беларускага доктара пра хваробы першадрукара.

«Магчыма, вы думаеце, што пра нашага геніяльнага першадрукара напісана так шмат, што нічога новага ўжо сказаць немагчыма? Памыляецеся! Мы яшчэ можам вас здзівіць!» — напісана ў сацсетках выдавецтва.

Пра дакладныя тэрміны выхаду кніг не сказана, але на вокладкі навінак ужо можна паглядзець.

«Скарына дзеткам»

Аўтарка — Таццяна Сапега, мастачка — Марыя Каралёва.

«Вітаю, сябры! Мяне завуць Францішак. Я нарадзіўся больш за пяцьсот гадоў таму ў Полацку». Вось так, па-сяброўску, звяртаецца да дзетак славуты асветнік. Скарына не толькі распавядае пра тое, як ён жыў і чым займаўся, але і прапануе займальныя заданні: размалёўкі, крыжаванку, галаваломкі.

«На што хварэў Скарына»

Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі лекар, ставіць дыягназ першадрукару Францішку Скарыну. Спадар Сарока — адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны. Ён выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Францішка Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характэрныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў».

Чытайце таксама:

Беларускіх кнігароў запрасілі ў Варшаву на міжнародны кніжны кірмаш

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
захраслі ў 90-тых/адказаць/
22.05.2023
мастацкае аздабленне «лука дзеткам» у стылі першай кадэнцыі лучазарнага асветніка?
0
Wunderwaffe/адказаць/
23.05.2023
Вершы Скарыны калі ўжо пачытаем? Колькі лет чакаем, а іх ня выдаюць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031