Знайсці
22.05.2023 / 19:353РусŁacБел

Крысціна Ціманоўская заваявала ў Польшчы залаты медаль

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая цяпер жыве ў Польшчы, выйграла студэнцкі чэмпіянат гэтай краіны ў Познані. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме.

«Сёння я атрымала золата. Рэабілітацыя пасля 100 метраў прайшла паспяхова. На жаль, упершыню ў жыцці перад стартам у мяне здарылася моцная панічная атака, праз якую я не магла кантраляваць сябе, хоць была ўпэўненая і гатовая да хуткага бегу, але гэты досвед мне відавочна патрэбны. Цяпер я вяртаюся ў Варшаву і перш за ўсё буду клапаціцца пра сваё здароўе, а потым будзе шмат стартаў і добрых вынікаў», — напісала Крысціна.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Пасля таго яна пераехала ў Польшчу, атрымала грамадзянства гэтай краіны і збіраецца яе прадстаўляць на міжнародных спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

Чэмпіёнам Польшчы па боксе стаў былы член зборнай Беларусі

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

«Цырку ўсё роўна, хто ў ім працуе» — удзельнік Cirque du Soleil аб прыездзе Улада Ганчарова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
22.05.2023
Malaiczyna ! Udaczy !
0
крокодил гена/адказаць/
23.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
ну добра, што, але ж яна не ідыйная/адказаць/
23.05.2023
Але як беларус беларусы мы будзем дапамагаць усім ахвярам рэжыму ў незалежнасці змагаліся яны ці не
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930