Знайсці
22.05.2023 / 14:397РусŁacБел

На тэрыторыю Белгародскай вобласці зайшлі дыверсанты УСУ — губернатар вобласці

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў напісаў у тэлеграм-канале, што на тэрыторыю Белгародскай вобласці зайшлі дыверсанты УСУ. Раней легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус заявілі, што «вызвалілі» населены пункт Казінка Белгародскай вобласці.

«На тэрыторыю Грайваронскай акругі зайшла дыверсійна-разведвальная група УСУ. Узброеныя сілы РФ разам з пагранслужбай, Расгвардыяй і ФСБ прымаюць неабходныя меры па ліквідацыі праціўніка. Падрабязнасці буду паведамляць», — напісаў Гладкоў у тэлеграм-канале.

Паводле яго, у часе абстрэлу вёскі Глотава ў Грайваронскім раёне Белгародскай вобласці пацярпелі мужчына і жанчына: жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ацэньваецца як цяжкі, мужчына атрымаў раненні сярэдняй цяжкасці.

Раней легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус заявілі, што «вызвалілі» населены пункт Казінка Белгародскай вобласці. Таксама паведамлялася пра ўваход «перадавых атрадаў» у горад Грайваран.

Расійскі паблік SHOT паведамляў пра нібыта «жорсткі бой з украінскай ДРГ» на мяжы Белгародскай вобласці каля вёскі Дронаўка. «З абодвух бакоў прыцягнута вайсковая тэхніка, у небе заўважана некалькі дронаў. Працуе СПА», — пісаў канал.

Але тыя паведамленні ўлады назвалі фэйкамі і інфармацыйнай атакай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Дроны над Дронаукай/адказаць/
22.05.2023
У гэтым штосьцi есць
22.05.2023
Тарас, так там на белгородчине еще и  украинскую мову притесняют - настолько, что на ней даже никто не говорит. Однозначно надо освобождать! )
22.05.2023
Деды готовят чемоданчики уже для чего-то другого? Если что покажем все позиции где может быть лукашенко))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031