Знайсці
22.05.2023 / 13:3410РусŁacБел

Арменія гатовая прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана

Арменія прызнае Нагорны Карабах часткай Азербайджана пры ўмове забеспячэння бяспекі армянскага насельніцтва, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян па выніках армяна-азербайджанскіх перамоў, якія прайшлі пры пасярэдніцтве ЗША ў Вашынгтоне.

Паводле яго слоў, Арменія прызнае тэрыторыю Азербайджана ў 86 600 квадратных кіламетраў, якая ўключае ў сябе Карабах. «Але пры гэтым мы гаворым пра тое, што пытанне правоў і бяспекі народа Нагорнага Карабаха павінна абмяркоўвацца ў фармаце Сцепанакерт — Баку», — адзначыў ён.

Акрамя таго, Пашынян заявіў аб магчымым выхадзе Арменіі з АДКБ.

«Калі Арменія дэ-юрэ прыме рашэнне аб выхадзе з АДКБ, то гэта адбудзецца пасля таго, як Арменія зафіксуе, што АДКБ сышла з Арменіі. Такі парадак дня існуе, калі АДКБ стане нядзейнай арганізацыяй. Тады мы павінны будзем самі вырашаць свае пытанні бяспекі», — цытуюць Пашыняна СМІ.

Ён дадаў, што сяброўства ў АДКБ стварае для Арменіі праблемы з закупкай вайсковай тэхнікі і абмеркаваннем пытанняў бяспекі.

Чытайце таксама:

Пашынян абвінаваціў расійскіх міратворцаў у бяздзейнасці

Спрабавалі выкрасці сына прэм'ер-міністра Арменіі

Лукашэнка на саміце АДКБ накрычаў на Пашыняна: Чаго вы ваюеце? Сядзьце вы ўдвух, дамоўцеся, і хай Расія асвяціць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
0
3
Олег/адказаць/
22.05.2023
Адам Иосифович , ваш Пашиньян и вся армения целует жопу Путину. Армяне участвовали в падавлении протестов в Казахстане. Это карма.
3
Жэст/адказаць/
22.05.2023
Армяне такія армяне))) Чарговыя "асвабадзіцелі" робяць "жэст добрай волі".
3
Непокорный/адказаць/
22.05.2023
Mafkees , ну да…. То умрём в борьбе за это, не забудем не простим, и Запад нам поможет. А в остатке - пустыня с камнями и чемодан вокзал подальше.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031