Знайсці
20.05.2023 / 08:278РусŁacБел

Расіяне не мелі іншага плана захопу Кіева, як высадка ў Гастомелі — Буданаў

Цяпер, па словах галоўнага разведчыка Украіны, паўторны наступ акупантаў з Беларусі — немагчымы.

Фота: Serhii Nuzhnenko / AP

Кіраўнік украінскай разведкі заявіў, што расійскія акупанты не мелі ніякага іншага плана захопу Кіева, акрамя «ўдалай» высадкі дэсанту ў Гастомелі (аэрапорт за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Кіева, непадалёк ад беларускай мяжы — НН). Пра гэта кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв'ю Дзмітрыю Камарову, піша «Украінская праўда».

«Увесь план быў — гэта імклівая высадка пасадачным спосабам [на аэрадром Гастомель] і адтуль ісці. Гэта быў наогул адзіны план… Па-першае, яны не верылі, што тут будзе супраціў наогул, па-другое, яны верылі, што імпэтна высадзяцца, і самалёт за самалётам будуць выгружаць падраздзяленні, якія адразу будуць уваходзіць у Кіеў».

Буданаў дадаў, што цэлы дзень 24 лютага 2022 года расіяне спрабавалі высадзіць там дэсант, і свята верылі, што ім гэта ўдасца.

Паводле яго, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла тая інфармацыя, якую распаўсюджвала ўкраінская разведка.

«Тая, у якую яны хацелі верыць, яна ўсё ж узяла верх. Чаму казалі, што расіяне тупыя, не верылі, што ўсё ж будзе вайна: яны не ўзялі з сабой палівазапраўшчыкаў, у іх танкі спыняліся, не было падвозу харчоў, гэта ўсё праўда. (…) Ніхто не спадзяваўся ваяваць, як у Марыупалі. Варыянтаў такіх не было. Яны верылі, што ніхто не зможа стварыць ім сур'ёзнае процідзеянне, і яны зойдуць ва ўрадавы квартал, зменяць кіраўніцтва. Так як, на іх думку, кіраўніцтва дзяржавы на гэты час павінна было б кудысьці бегчы, калі не — яны яго знішчылі б», — сказаў Кірыл Буданаў.

Кіраўнік ГУР дадаў, што Расія цягам двух тыдняў мяняла дату ўварвання. Канчатковую інфармацыю аб нападзе а 4-й раніцы 24 лютага Украіна атрымала прыкладна ў 15:00 23 лютага.

У той жа час, ён лічыць, што калі б Расіі ўдалося высадзіцца ў Гастомелі, то «Кіеў быў бы ўзяты».

Са слоў Буданава, актыўна Расія пачала рыхтавацца да агрэсіі супраць Украіны з 2007 года, а ў 2014 годзе акупанты скарысталіся зручным для іх момантам.

Пры гэтым ён лічыць, што вайна паміж Украінай і Расіяй была непазбежнай.

Ён заявіў, што РФ хацела пачаць поўнамаштабнае ўварванне яшчэ ў сакавіку 2021 года, але гэтыя планы былі выкрытыя.

Чытайце таксама:

Адгарадзіцца ад РФ 100-кіламетровай зонай бяспекі: галоўны разведчык Украіны назваў адну з мэт вайны

Залужны пра перамогу Украіны: Замала толькі вызвалення акупаваных тэрыторый

Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2
20.05.2023
Ганьба, // Vitaiu ! Ni treba abrazac nasyh ruskih bratou ! Byli nekali u Adnoi Kamande ?    Udaczy !
0
Бонд, Джэймс Бонд/адказаць/
20.05.2023
Цяжка ўявіць, як можна было б хутка захапіць велізарны горад Кіеў, раскінуты з двух бакоў Дняпра. Больш імаверным выглядае, што закідка дэсантуры з дапамогай мясцовых здраднікаў і эфекта разгубленасці мусіла справакаваць эвакуацыю законнай улады (як збег Януковіч). У такім выпадку эфектыўнасць абароны дэмаралізаванага і кінутага кіраўніцтвам украінскага войска была б блізкай да нуля (паўтор падзеяў 2014 года), а захад не наважыўся б пастаўляць зброю ва ўмовах высокай рызыкі яе трапляння ў рукі захопнікаў. Ну, а далей захоп усходняй тэрыторыі Украіны як мінімум да Дняпра, а на поўдні да Малдовы. Фіналам трагедыі была б задаволеная фізіяномія пуціна: "І што вы мне, г&масекі заходнепраходныя, зробіце?".
0
Юрась/адказаць/
21.05.2023
Железный Дровосек ,на жаль,не тільки ілюзій....хвацький Буданов багато і часто розповідає про Гостомель але одного НІКОЛИ не говорить: хто саме і чому дав наказ перед 24.02.22 вивести з Гостомеля бригаду Нацгвардії,завданням якої саме й була оборона аеродрому і таким чином на момент нападу русні,аеродром захищала лише рота охорони 80 чол....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031