Знайсці
19.05.2023 / 13:334РусŁacБел

«Пісаў лісты ў МВФ з заклікамі да ўвядзення санкцый, абражаў Лукашэнку»: мінскага блогера асудзілі на пяць гадоў

Брэсцкі абласны суд 18 мая завяршыў разгляд крымінальнай справы 42-гадовага жыхара Мінска Аляксандра Гурніка.

Аляксандр Гурнік

Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК), закліках да санкцый (арт. 361-1 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 16 лютага, вёў суддзя Дзмітрый Куроўскі, піша «Вясна».

Палітзняволены Аляксандр Гурнік — агент па нерухомасці, блогер, аўтар блога «Беларусь у акне». На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна каментаваў беларускія навіны.

Гурніка затрымалі ў канцы чэрвеня 2022 года, разбіўшы пры гэтым акно яго кватэры. З апублікаванага праўладным тэлеграм-каналам відэа бачна, што міліцыя грукала ў дзверы Гурніка кувалдай. Адчыніць яе такім чынам не атрымалася, і сілавікі залезлі ў кватэру праз акно. Аляксандра пры гэтым моцна збілі.

Аляксандра ўжо збівалі раней, у 2020 годзе: ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Паводле апублікаванага на яго старонцы медыцынскага заключэння, мужчыну жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дома 12 жніўня і на Акрэсціна, на яго целе было 47 гематом.

У ходзе разгляду крымінальнай справы ўстаноўлена, што Гурнік са жніўня па кастрычнік 2020 года «неаднаразова браў удзел у блакаванні руху транспартных сродкаў у Мінску, размяшчаў у сацыяльных сетках відэа з абразамі Лукашэнкі».

У жніўні 2021 года абвінавачаны не менш за чатыры разы накіраваў лісты прадстаўнікам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) з заклікамі, накіраванымі на прычыненне шкоды нацбяспецы.

Як вынік — пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

На мінскай «хіміі» сілавікі зладзілі маскі-шоу

Адбыліся затрыманні на баранавіцкай чыгунцы

Пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
1
Фенцык/адказаць/
19.05.2023
mikola,тебе больше дадут
19.05.2023
[Рэд. выдалена]
20.05.2023
Фенцык, // Tamu i ni paedu....mazliva....Adno kepska-*jany* usio vedaiuc. Nekalki god ni *svjaciusja*....Ne...Treba byla zaisci u NN !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031