Знайсці
19.05.2023 / 13:038РусŁacБел

У Грузію прыляцеў першы самалёт з Расіі 

Самалёт расійскай авіякампаніі «Азімут», які выконваў рэйс з Масквы, прызямліўся ў Тбіліскім міжнародным аэрапорце ў 13:20 гадзіне (12:20 паводле Мінска). У Грузіі пачаліся пратэсты.

Фота: Newsgeorgia.ge

У аэрапорт Тбілісі прыехала аўтакалона грамадзянскіх актывістаў, якія пратэстуюць супраць аднаўлення авіязносін з Расіяй.

Прэзідэнт Грузіі назвала гэты рэйс «непажаданым».

У той жа час ва ўрадзе краіны прытрымліваюцца іншага меркавання. Там лічаць, што аднаўленне прамых палётаў з Грузіі ў РФ дасць дадатковы даход грузінскай эканоміцы за кошт развіцця турызму.

Улады Грузіі ўжо выдалі дазвол на палёты яшчэ адной расійскай авіякампаніі — Red Wings.

Яна будзе выконваць шматразовыя чартарныя рэйсы па маршруце Сочы — Тбілісі — Сочы з 2 чэрвеня, а таксама па маршруце Масква — Кутаісі — Масква.

Раней дазвол на аднаўленне палётаў атрымалі дзве кампаніі — расійскі «Азімут» і грузінская Georgian Airways.

Чытайце таксама:

Грузія выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі

Расія адмяніла візавы рэжым з Грузіяй і аднавіла авіязносіны. Прэзідэнт Грузіі назвала гэта правакацыяй

Беларускі пенсіянер расказвае пра Грузію, працу ў фермера, віно, гаючую прыроду ды злосць на лукашыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Оксана/адказаць/
20.05.2023
Казік, в Грузии за 29 лет сменился уже не один президент (не одно правительство) - это же не комментарии писать. Во-вторых, почитайте другие аспекты как грузины поддерживают Украину, сколько они собрали гуманитарной помощи и на какую сумму - это же явно не понаехавшие делали.
0
Казік/адказаць/
21.05.2023
Оксана, беларускія айцішнікі, што з'ехалі ў Грузію, шмат данацяць Украіне
0
Оксана/адказаць/
22.05.2023
Казік, возможно, но данные геостат говорят, что больше всего донатили именно грузины
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031