Знайсці
19.05.2023 / 12:42РусŁacБел

Мінабароны Расіі паведаміла пра паездку Шайгу ў «перадавы пункт на запарожскім напрамку»

Міністэрства абароны Расіі сцвярджае, што Сяргей Шайгу наведаў «зону спецаперацыі» («спецаперацыяй» расійскія чыноўнікі называюць вайну ва Украіне) і праінспектаваў перадавы пункт кіравання аднаго з аб'яднанняў групоўкі войскаў «Усход» на запарожскім кірунку.

Скрыншот відэа

«На камандным пункце кіраўнік расійскага вайсковага ведамства заслухаў даклады камандуючага групоўкай «Усход» і афіцэраў штаба па бягучай абстаноўцы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Таксама было апублікавана відэа, дзе разам з Шайгу на нарадзе прысутнічаюць начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення (ГАУ) Генштаба Сяргей Рудской і генерал-палкоўнік Андрэй Кузьменка, але няма генерал-лейтэнанта Рустама Мурадава.

Пра тое, што групоўкай «Усход» больш не кіруе Мурадаў, раней паведамлялі СМІ і тэлеграм-каналы, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі не было.

«Камандуючаму і камандзірам пастаўлена задача працягваць актыўнае вядзенне комплекснай разведкі для своечасовага выкрыцця планаў праціўніка і спынення іх рэалізацыі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны.

Магчыма, гаворка ідзе пра ўкраінскае контрнаступленне. Запарожскі кірунак лічыцца самым імаверным для наступальных дзеянняў Украіны ў сілу яго пераваг для ўкраінскай арміі. Поспех у часе гэтага наступу дазволіць украінцам не толькі вярнуць кантроль над Запарожскай АЭС, але і — у выпадку выхаду да Азоўскага мора — перарэзаць «сухапутны мост» у Крым, па сутнасці, ізаляваўшы размешчаную там расійскую групоўку, піша Бі-бі-сі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031