Знайсці
19.05.2023 / 10:16РусŁacБел

Сыход цягніка з рэек у Крыме мог парушыць дастаўку ўзбраенняў Чарнаморскаму флоту — брытанская разведка

Цягнік, які сышоў з рэек у анексаваным Крыме ў чацвер, заблакаваў адзіную чыгуначную лінію, якая вядзе ў порт Севастопаля, базу расійскага Чарнаморскага флоту, звяртае ўвагу ў сваёй штодзённай зводцы брытанская разведка.

Падрыў цягніка ў Крыме недалёка ад вёскі Чысценькае. Фота: Baza

Пра сыход цягнікоў са збожжам у Крыме ўчора заявіў кіраўнік анексаванага Расіяй рэгіёна Сяргей Аксёнаў. У прэс-службе Крымскай чыгункі сказалі, што інцыдэнт адбыўся «праз умяшанне старонніх асоб». Тэлеграм-каналы пісалі, што цягнік сышоў з рэек у выніку выбуху.

Расійскі бок хутка адрамантуе гэты ўчастак чыгункі, але інцыдэнт перашкодзіць дастаўцы грузаў і, магчыма, такіх узбраенняў, як крылатыя ракеты «Калібр», для Чарнаморскага флоту Расіі, піша разведка.

«Любы сабатаж у гэтым адчувальным рэгіёне яшчэ больш узмоцніць асцярогі Крамля з нагоды сваёй здольнасці гарантаваць бяспеку інфраструктуры ў Крыме. Паўвостраў па-ранейшаму мае важнае псіхалагічнае і матэрыяльна-тэхнічнае значэнне ў абслугоўванні вайны Расіі ва Украіне», — адзначаюць аўтары зводкі.

Чытайце таксама:

У Крыме — выбух на рэйках. Спынены чыгуначны рух паміж Сімферопалем і Севастопалем

Невядомы беспілотнік упаў на чыгуначныя пуці ў Крыме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031