Знайсці
17.05.2023 / 23:4020РусŁacБел

Вольга Бондарава зрабіла «Драздоў» «Дзятламі» за песню на беларускай мове, якую спявалі пры Лукашэнку

Не выключана, што да сённяшняга затрымання былой старшыні Таварыства беларускай мовы і экс-дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім спрычынілася праз данос сумнавядомая гродзенская актывістка Вольга Бондарава.

Акурат сёння ў тэлеграм-канале Бондаравай з'явіўся скрыншот паста Алены Анісім у фэйсбуку ад 22 студзеня гэтага года. Анісім у ім напісала:

«Учора праехалася я на бацькоўскую сядзібу, а ўвечары трапілася гэтае відэа. Сугучна на ўсе сто!»

Відэа, на якое спасылаецца Анісім, — выступ у Баранавічах гурта «Дразды» з песняй «Хата бацькоў».

«Анисим, Дятлы и хата бацькоу. Змагарство таки рулит», — падпісала скрыншот Бондарава, знарок грэбліва перакручваючы назву гурта і калечачы беларускую мову.

Пры гэтым асаблівую пікантнасць сітуацыі надае тое, што тая ж «Хата бацькоў» гурта «Дразды» рэгулярна выконваецца на праўладных мерапрыемствах. Праўладны рупар «СБ. Беларусь сегодня» летась пісаў пра яе з нагоды канцэрта да прыдуманага рэжымам Дня народнага адзінства:

«Прымусіў спяваць «Мінск-Арэну» і гурт «Дразды». Іх «Хата бацькоў» усяго за год існавання стала адной з любімых як для саміх музыкаў, так і для ўсіх беларусаў. Віталь Карпанаў прызнаецца, што пасля выхаду песні атрымаў велізарную колькасць водгукаў і паведамленняў з удзячнасцю:

«Мы вельмі радыя, што «Хата бацькоў» знайшла водгук у сэрцах тысяч беларусаў. За той год, які жыве наша песня, мы бачылі вочы гледачоў, слёзы і ўсмешкі на іх тварах. І гэта абсалютная шчасце для любога артыста».

А вось як гэта выглядала. На першых секундах паказваюць віп-ложу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адзіны «крымінал», які нясе гэтая песня для Вольгі Бондаравай, — толькі тое, што яна на беларускай мове. Ніякай хоць бы прыхаванай апазіцыйнасці там няма ані знаку.

За дзейнасцю Вольгі Бондаравай, меркавана, стаяць высокапастаўленыя чыноўнікі, якія ёй спрыяюць. 

Чытайце таксама:

Найшла каса на камень. «Інфаказачка» Бондарава не здолела нацкаваць лукашэнкаўскіх сілавікоў на іншых прапагандыстаў

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка 

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
119
1
Калматы Вожык/адказаць/
18.05.2023
Хата бацькоў не прадаецца? Так! Проста, падганяюць экскаватар, капаюць яму, і ссоўваюць бульдозерам тую бацькоўскаю хату ў гэтую яму! Вось, езджу кожны год па грыбы, назіраю: была хата -- няма, іншы раз едзеш -- другой хаты няма... І ўсё там роўненька, як і нічога не было ніколі... 
Усё гэта -- голы сюррэалізм! Вы кажаце -- "нас 97%!". Ой, супакойцеся! Адна "бондарава" вартая вас 97%. Беларусь устане з каленяў? Ніколі! Бо на кожным кроку будуць вас сустракаць гіпатэтычныя "бондаравы". За ўсю існую гісторыю т.зв. Беларусі тут каму не лянота толькі і рабілі кар'еру на ганьбаванні ўсяго беларускага.
"Мы за чэсныя выбары"? Каб правесці "чэсныя" выбары -- трэба на кожны выбарчы ўчастак прывезці камісю аднекуль з-за бугра! Бо гіпатэчныя "бондаравы" заўсёды будуць імкнуцца не даць перамагчы гіпатэтычнаму "пазьняку".
0
AlexxelA/адказаць/
18.05.2023
Калі яно і праўда з-за паста Бондаравай, то арыштаваць павінны былі  і Драздоў, а ня толькі Анісім.
0
Woodoo Cult /адказаць/
18.05.2023
Жыве, стопроцентно так и будет. И за примером далеко ходить не надо: Пугач и джей морс, побренчали Цоя на гитаре перед БТ один раз, оппа! и уже оппозиционеры.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031