Знайсці
23.02.2023 / 14:3047РусŁacБел

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка 

Інфаказачка з Гродна Вольга Бондарава напісала заяву ў Генеральную пракуратуру. Яна патрабуе правесці праверку ў дачыненні да дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка. «Спрыяе распальванню варожасці і нянавісці», — абурылася яна выказванню Марзалюка ў эфіры СТБ пра пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы

«На рэпліку вядоўцы пра «незадаволеных блогераў» Марзалюк адказаў, што яму «начхаць». Гэта значыць, дэпутату напляваць на меркаванне грамадзян і яго выбаршчыкаў. Як жа гэта стасуецца з дэпутацкай этыкай? Або Ігар Марзалюк настолькі забранзавеў, што можа сабе дазволіць па-хамску ставіцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь?» — піша Бондарава ў звароце.

Яна дадае, што ўкраінскія падзеі нічому Марзалюка не навучылі.

«Каб пазбегнуць сумнай долі Украіны і не стаць ахвярамі грамадзянскай вайны, просім даць прававую ацэнку выказванням Марзалюка на прадмет распальвання моўнай варожасці і абараніць беларускае грамадства ад магчымых падобных выпадаў супраць адной з дзяржаўных моў у будучыні», — гаворыцца ў заяве Бондаравай.

Дэпутат Марзалюк выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы. У часткі лукашыстаў палыхае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
33
Ха-ха
69
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
31
0
Цыганка/адказаць/
25.02.2023
[Рэд. выдалена]
2
Студент /адказаць/
25.02.2023
Марзалюк тот же Латушко, просто более хитро…пый. К власти присосался как к кормушке, а на самом деле националист.
25.02.2023
Kikimaru kali-niebudź vyklučać?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930